ДЗЕДАВІЦА

АПЛАТКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АПЛАТКІ

    Па-лацінску «oblatum» — ахвярны дар. Дзелячыся аплаткам, мы ахвяруем іншаму чалавеку нашу ўдзячнасць, прабачэнне, мы дзелімся з ім сваёй дабрынёй. Дзяленне аплаткамі пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы з’яўляецца найважнейшым момантам вігілійнай вячэры.

    АПЛАТКА

    Апла́тка (ад лац. oblatum — «прынашэньне») — вельмі тонкі белы лісток прэснага цеста, выпяканы зь белай мукі і вады без дадатку дрожджаў. Зазвычай на дысках выціскаюцца выявы на тэмы Нараджэньня Хрыстовага або хрысьціянскія сымбалі.

    Зьбіраючыся за вігілійным сталом, каталікі лацінскага абраду дзеляцца міжсобку аплаткамі, ламаючы іх і пры гэтым зычачы адзін аднаму пажаданьні. Вігілійная аплатка ёсьць сымбалем яднаньня і дараваньня, знакам прыхільнасьці і любові.

    Дзяленьне яе на пачатку вігілійнае вячэры ёсьць выразам жаданьня быць разам. Звычай вядомы ў Беларусі, Польшчы, Славаччыне[1], Летуве і іншых каталіцкіх краінах сьвету. Выпякаюцца аплаткі ў кляштарах або касьцёлах ў адмысловых мэталічных формах.

    Апроч белых аплатак, прызначаных для ламаньня падчас вігіліі, выпякаюцца таксама каляровыя для хатніх жывёлаў і быдла. Аналягам вігілійных аплатак у некаторых хрысьціянаў усходніх абрадаў (у тым ліку ў беларускіх грэка-католікаў) зьяўляецца звычай дзяліцца каляднай прасфорай.[2] Традыцыя ламаньня хлебу паўстала яшчэ ў першыя вякі хрысьціянства (глядзіце антыдор).

    Пачаткова яна ня мела сувязі з Нараджэньнем Хрыстовым, зьяўляючыся сымбалем духоўнай сулучнасьці сябраў суполкі. З часам на вігілійныя набажэнствы пачалі прыносіць хлеб, які дабраслаўлялі і якім дзяліліся, падобна як падчас эўхарыстыі, але без асьвячэньня.

    У Рэчы Паспалітай гэты звычай разьвіўся ў XVII стагодзьдзі як частка шляхецкай каталіцкай культуры і распаўсюдзіўся таксама на суседнія краіны. Тут таксама зьявілася традыцыя выціскаць на цесьце выявы на рэлігійную тэматыку.

    Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B0




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz