ДЗЕДАВІЦА

КАМЯНІ З ЯМКАМІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЯНІ З ЯМКАМІ

    Такіх камянёў на Беларусі шмат, асабліва на Вілейшчыне. Геолагі жартам называюць іх прыхаднямі, бо патрапілі яны сюды, як і ў іншыя месцы Беларусі, дзякуючы ледавіку. Адзін з самых вялікіх камянёў знаходзіцца на заходняй ускраіне в. Мішуты. Памеры волата проста неверагодныя. Даўжыня яго каля пяці метраў, узвышаецца над зямлёй на паўтара, а ў абводзе камень дасягае дванаццаці з паловай метраў.

    Навукоўцы кажуць, што на паверхні можна бачыць толькі невялікую частку таго, што схавана ў зямлі, і поўная вага яго дасягае сама меней 150 тон. Мясцовыя людзі сцвярджаюць, што велічэзны камень цягнецца пад зямлёй на поўнач далей за 5 м. Карацей, памеры ўражваюць нават цяперашняга гарадскога чалавека, не тое, што старажытнага.

    Таму і шанаваліся падобныя волаты, бо выклікалі павагу і забабонны страх. Пра тое, што гэты вялікі камень быў культавым, гавораць 84 штучныя паглыбленні ў ім. Іх, як лічаць навукоўцы, выбілі нашы продкі 2-2,5 тыс. гадоў таму. Для чаго рабілі яны такія ямкі? Магчыма, каб наліваць у іх тлушч альбо алей, класці кнот і запальваць агонь.

    У прыцемку відовішча незвычайнае. А магчыма, у ямкі наліваўся не тлушч, а кроў ахвярных жывёл. Хто цяпер з пэўнасцю скажа? Камяні з падобнымі паўсферычнымі паглыбленнямі шырока распаўсюджаны на поўнач ад Беларусі: у Літве, Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі і Швецыі. Звычайна такія камяні размяшчаюцца па схілах рэк і ручаёў.

    Большасць даследчыкаў, як замежных, так і нашых, бачаць у камянях з ямкамі праяву культу памерлых. Некаторыя вызначаюць ім ролю таксама і ў культах сонца ці ўрадлівасці. Яшчэ нядаўна панавала думка, што паўднёва-ўсходняя ўскраіна Латвіі з'яўляецца мяжой распаўсюджвання культавых камянёў з невялікімі паглыбленнямі.

    Але ў нашай краіне знойдзена ўжо 24 падобныя валуны, 17 з якіх абвешчаны помнікамі прыроды. Камяні з такімі ямкамі знаходзяцца яшчэ на Вілейшчыне каля вёсак Дварэц, Камена, Вуткі.

    Іншымі словамі, арэал распаўсюджвання волатаў, дзякуючы выяўленым на Вілейшчыне камяням, пашырыўся і, па словах навукоўцаў, дазваляе ўдакладніць межы рассялення старажытных балцкіх і фіна-ўгорскіх плямёнаў, якія, на думку гісторыкаў, і выбівалі сферычныя паглыбленні.

    Тое, што ў камянёў з ямкамі адсутнічаюць назвы, а пра частку з іх не захаваліся легенды і паданні, гаворыць пра іх найстаражытнейшае паходжанне. Легенды ж пра некаторыя з іх не ўказваюць на характар абраду, які мог адбывацца каля камянёў, а згадваецца толькі скарб пад імі ці іх сувязь з Богам, што сведчыць пра больш позні характар легенды.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/39/Таямніцы_каменных_валуноў.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz