ДЗЕДАВІЦА

ЗДЗВІЖАННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗДЗВІЖАННЕ

    (27 верасня н. ст.). Адно СА значных хрысцiянскiх святаў у гонар Крыжа — сiмвала выратавання чалавечага роду. Калi хрысцiянства было прынята ў Рымскай iмперыi, iмператрыца Алена (мацi iмператара Канстанцiна Вялiкага, IV ст.) здзейснiла паломнiцтва ў Ерусалiм, каб адшукаць рэшткi крыжа, на якiм на гары Галгофа быў укрыжаваны Iсус Хрыстос.

    Крыж быў знойдзены i пастаўлены («воздвигнут») як святыня для ўшанавання. Царкоўнае свята У. Чэснага i Жыватворнага Крыжа абапiраецца на глыбока архаiчную традыцыю. Яно прыпадае на час пасля асенняга раўнадзення, калi на небе iзноў станавiўся бачным Малочны Шлях, якi ўяўляўся старажытным людзям у выглядзе Сусветнага дрэва.

    У летнiя месяцы асляпляльны бляск Сонца хаваў Малочны шлях, i таму яго з’яўленне чалавек iмкнуўся падтрымаць зямным узвiжаннем дрэва, слупа, крыжа. Iзаморфнасць хрысцiянскага i язычнiцкага ўзвiжання крыжа/дрэва падкрэс вырай, і яна замярзае самотнай або хаваецца на даржніках і ў лес ніколіне вяртаецца.

    Каб пазбавіцца назаўсёды змяіных укусаў, трэба было ўдзень на У. легчы і паспаць, уратавальным ад укусаў лічылася і проста сузіранне змяінага ключа. Забаранялася таксама на У. стаяць у садзе. Верылі, што змеі па адной запаўзаюць на дрэвы па яблыкі і, падаючы адтуль, могуць уджаліць. На У. асцерагаліся хадзіць у лес, каб не палохаць звяроў, якія ў гэты дзень шукаюць сабе норы на зіму.

    Але разам з тым У. на Палессi было першым днём агульнага збiрання журавiн. Такім чынам, у гадавым коле У. вылучаецца як дзень шляху ў вырай птушак i змей (а з iмi i душаў продкаў), як мяжа лета i зiмы. Узвiжанскi матыў крыжа як бы дубляваўся праз арнiта– i тэрыяморфны коды: птушкi i змеi пачыналi займаць належнае iм месца ў структуры Сусветнага дрэва — у кароне i карэннях.

    Рух iх ад гарызанталi зямлi ўнiз i ўверх пазначаў усё той жа крыж. Легенды пра сыход змей на У. пашыраны ў беларускiм фальклоры. На чале змяiнага шэсця заўсёды выступае Цар–змей, за iм — незлiчоныя падданыя–паўзуны (гл. таксама Жалгіун–Каралюс). «Цар» вылучаецца сярод усiх сваёй велiчынёй, залатой каронай i луской з серабрыстым і залатым адлiвам.

    Шэсце рухаецца па непраходных для чалавека мясцiнах, i калi раптам камусьцi здаралася сустрэцца са змяiным «выраем», то варта было рассцялiць перад Царом абрус з хлебам–соллю i пакланiцца да зямлi, як той, прапаўзаючы праз абрус, у падзяку скiдаў з кароны залаты ражок. Залатую карону можна было здабыць, калі на досвітку, сустрэўшы ў лесе змяіны ключ, ударыць па ім толькі адзін раз «папліскаю».

    Цар–змей скіне сваю карону. Тады трэба было яе хуценька схапіць і як мага хутчэй уцякаць, не азіраючыся. Уладальнiк такога ражка набываў незвычайную мудрасць i пранiклiвасць, здольнасць угадваць чужыя думкi, выходзiць з самых цяжкiх абставiн; на яго таксама не дзейнiчаў змяiны яд.

    З дапамогай залатой кароны змяінага Цара можна было здымаць усе замкі і засаўкі, чым карысталіся злодзеі. На У. «купюцца» ў патаемным месцы чэрці, таму засцерагаліся, каб гэтыя нячысцікі не абралі для свайго зімовішча чый–небудзь дом.

    Калі сёлета ў хаце быў нябожчык, то ад Вялікадня да У. не елі часныку, разгаўляліся ім толькі на У., чым і тлумачылі адну з назваў гэтага свята — Часнэйка.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5913




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz