ПОМНІКІ ЖАЛЕЗНАГА ВЕКУ Ў НАЗВАХ І ПАДАННЯХ БЕЛАРУСАЎ
Дучыц Л.У. (Менск)
Крыніца: НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ I СУМЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ У ЭПОХУ Ж А Л Е З А (Тэзісы дакладаў канферэнцыі прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння А.Р. Мітрафанава (10-12 снежня 1992 г.)). Менск, 1992.
/С. 45/ Найцікавейшы пласт мінуўшчыны - народныя назвы і паданні аб помніках даўніны. На іх багацце звярталі ўвагу вядомыя даследчыкі мінулага стагоддзя З.Даленга-Хадакоўскі, Я.Ф.Канкрын, Я. і К.Тышкевічы, А. Кіркор, У. Сыракомля, А.Семянтоўскі, Ф.В. Пакроускі, Е.Р.Раманаў і інш. За кожным археалагічным помнікам у народзе звычайна замацоўвалася сваеасаблівая назва, якая зараз дае нам адлюстраванне света-ўспрымання продкаў у розныя гістарычныя эпохі. На тэрыторыі Беларусі вядома каля паўтары тысячы гарадзішчаў, дзе есць культурны слой ранняга жалезнага веку. Па падліках выявілася, што гарадзішчы маюць больш за паўтары сотні народных назваў. Самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца Гарадок, Гарадзішча, Гарадзец, Гарадкі, Гарадцы і да т.п. У пазнейшыя часы на гэтыя назвы наслойваліся дапаўненні і атрымоўваліся назвы накшталт Ваенны Гарадок, Ніжні Гарадок, Малы Гарадзец і г.д. Даволі частыя і назвы Гара або Гара з дапаўненнямі - Чорная Гара, Чортава Гара, Татарская Гара, Французская Гара, Шведская Гара, Дзявочая Гара, Турэцкая Гара і інш. У Заходнім Палессі сустракаюцца назвы Груда, Грудок, Грудкі, а таксама Выспа, Востраў. Для паўдневай Беларусі характэрны і назвы Акоп, Акопы, Акопішча. Па ўсей рэспубліцы зафіксаваны назвы гарадзішчаў Талерка /Тарэлка/. Такія гарадзішчы, як правіла, маюць валы і рвы і па форме нагадваюць посуд - талерку. Сустракаюцца і назвы гарадзішчаў Курган, Царкавішча, Прыстань, / С. 46/ Рудавец, а на паграніччы з Літвой балцкія назвы - Піля, Пілікала, Пакальніс.
Назвы Замак і да іх падобныя звычайна носяць гарадзішчы, дзе есць яшчэ і культурны слой феадальнай эпохі. Амаль пра кожнае гарадзішча можна пачуць і паданні, якія ў асноўным зводзяцца да чатырох сюжэтаў: 1. царква або гара, якія праваліліся у зямлю; 2. закапаныя скарбы; 3. месца бітвы пад час якой небудзь вайны; 4. узвядзенне гарадзішча прыпісваецца гістарычным асобам ці захопнікам (татарам, шведам, французам), якія нанасілі тару шапкамі ці ботамі. Звычайна ў паданнях суіснуюць падзеі з розных гістарычных часоў.
Асаблівую цікавасць уяўляюць назвы і паданні, якія пазваляюць бачыць у гарадзішчах месцы адпраўлення язычніцкіх культаў - Капавішча, Капішча Пяруна, Перунова Гара, Чортава Гара, Пагулянка, Дымакуры і т.д. У беларускіх паданнях частым персанажам з'яўляецца змей. Ен выступае ў якасці ляснога ўладара або сонечнага боства, лічыцца захавальнікам скарбаў. Са старажытнейшым культам змея звязаны назвы гарадзішчаў Змяіны Бор, Змяінкі, Змееў Лес, Змяіная і г.д. Напрыклад у Магілеве пра гарадзішча гавораць, што аднойчы людзі вырашылі засыпаць зямлей забітага маланкай змея-страшыдлу. Як ні стараліся яны гэта зрабіць, праз ноч зямля аказвалася раскіданай. Тады запраглі ў стары лапаць чорнага пеўня і вазілі на ім зямлю. Зямлю прывезлі тры разы і яе хапіла, каб цалкам засыпаць змея. Насыпаная над змеем гара і стала называцца Змяеўкай. Назвамі неўмацаваных паселішчаў ранняга жалезнага веку, як правила, з'яўляюцца назвы Селішча, а сярод назваў безкурганных могільнікаў той пары вядомы такія назвы як Турска, Дзявіц-Магілы і інш.
Хутчэй за ўсе ад часоў ранняга жалезнага веку дайшлі да нас і назвы археолага-этнаграфічных помнікаў - культавых валуноў. Гэта назвы Чортаў Камень, Чортаў Ступень, След Чорта, Чартолле, Змееў Камень, Вужыны Камень, Туравы Горы, Мядзведзь, Быкі, Капавішча і г.д. Наконт мікратапанімаў, звязаных з чортам, можна схіліцца да думкі, што чорт на Беларусі ў тыя часы быў балцкай міфалагічнай істотай. Аб гэтым сведчыць шырокае распаусюджванне помнікаў у Літве і Латвіі з аналагічнымі сюжэтамі паданняў пра чорта (чорт нес камень каб заваліць дзверы храма, чорт танцавау на камні, шыў адзенне ці боты, здзекваўся з праходзячых каля каменя людзей , / С.47/ і г.д.). 3 балцкімі культамі продкаў звязаны і валуны з цыліндрычнападобнымі або міскападобнымі выемкамі. Такіх валуноў на Беларусі налічваецца каля двадцаці і вядомы яны пад назвамі Чортавы дучкі, Чортавы жорны, Дзева Блюдас і г.д. Напрыклад у Магілеве пра гарадзішча гавораць, што аднойчы людзі вырашылі засыпаць зямлей забітага маланкай змея-страшыдлу. Як ні стараліся яны гэта зрабіць, праз ноч зямля аказвалася раскіданай. Тады запраглі ў стары лапаць чорнага пеўня і вазілі на ім зямлю. Зямлю прывезлі тры разы і яе хапіла, каб цалкам засыпаць змея. Насыпаная над змеем гара і стала называцца Змяеўкай.
Дарэчы, гэта паданне пра тую самую Змееву Гару ля Палыкавіцкай крыніцы, пра якую была зроблена песня Тодара Кашкурэвіча&Pragnavit - Zmiejeva Hara
Дарэчы дагэтуль у Гомлі ёсць урочышча Шведская гара, гарадзішча мілаградскай культуры. Амаль у самім горадзе. Шкада, што зараз там збіраюцца будаваць мікрараён, а кожны год прама на гарадзішчы праводзіцца джып-трыал, і як выдумаеце што робіць неверагодная колькаць джыпаў з грунтам ?
Крыніца: http://kryuja.org/muzyka/pragnavit/zmiejeva_hara.html