ДЗЕДАВІЦА

АНДРОСЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АНДРОСЫ

    13/30 снежня - Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі). Дзявочае свята. Народная традыцыя амаль нічым не звязана з хрысціянскім праслаўленнем апостала Андрэя Першазванага. Беларуская народная традыцыя захавала нямала абрадаў, гульняў, прыкмет і асабліва варожбаў на гэты дзень.

    Дзяўчаты варажылі так, як і перад Новым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго каноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і інш. «Высявалі» насенне канапель ці льну на калодзежы, ля палонкі, у пасцелі. Уяўнае высяванне было невыпадковае — дастаткова прыгадаць, што вясною, 28 красавіка, таксама ў дзень Андрэя, прынамсі на Палессі, звычайна сеялі каноплі.

    Водгукі гэтага занятку чуюцца ўвосень і нібы змыкаюць агульнай справай двух цёзкаў. Само дзеянне варажбітак — сяўба насіла яўна сімвалічны характар: як засеянае павінна ўзысці, так і загаданае павінна ажыццявіцца ў недалёкім будучым: «Святы Андрэю, я каноплі сею, дай мне знаць, з кім буду рваць».

    Каб жаданні збываліся, дзяўчаты цэлы дзень пасцілі і пазбягалі размоў. Калі кінутае ў агародзе насенне ўсё на весну прарастала, гэта абяцала шчаслівы шлюб, калі ўзыходзіла зрэдку — чакала бязрадаснае замужжа, калі насенне зусім не ўзыходзіла — гэта нібыта быў знак на смерць.

    На трох прыкрытых талерках клалі пярсцёнак, ружанец і кветку; хто з дзяўчат выцягне пярсцёнак — тая пойдзе замуж, кветку (сімвал цнатлівасці) — застанецца ў дзеўках, ружанец — пойдзе ў манастыр.

    13 снежня ваду слухалі.

    Старыя гэта ўмелі. Ранкам ішлі старыя на раку, секлі палонку і, перш чым зачэрпаць вады, апускаліся на калены на краю палонкі, прыціскаліся вухам да лёду і слухалі. Верылі, што калі вада шумная, то трэба чакаць завеі, сцюжы.

    Калі ціхая вада на Андрэяў дзень, то зіма будзе ціхай, добрай. Чэрпалі ваду з палонкі, неслі дахаты. І калі вада была шумнай, то адразу налівалі яе ў чугуны, не разлівалі па балеях - вынікала ваду супакоіць, каб з ёй у тваю хату шум не ўвайшоў.

    Вынік параўноўваюць з тым, што даў Юр'еў дзень. Мабыць, сёння гэтыя павер’і нічога не выклічуць, акрамя ўсмешкі. Ну, а калі сапраўды вёсцы атрымоўвалася тое, што ўяўляецца нам немагчымым?

    Пласты глебы, прамярзаючы нераўнамерна, прыўздымаюцца і апускаюцца, спараджаючы ваганні вады. Што калі гэтыя зрухі, узмоцненыя магутным рэзанатарам, такім, як азёры, рачныя плёсы, студні, станавіліся даступныя слыху?*

    Прыкмячай: не ідучы за парог, людзі спраўляліся пра надвор'е на заўтра: "Чырвоны агонь у печы - на сцюжу, белы - на адлігу". "Нагарэлы вугаль на лучыне круціцца - да маразоў..."




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz