ДЗЕДАВІЦА

ЛЕСАВІХА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЕСАВІХА

    Пайшла жанчына-ўдава ў лес па ягады і чуе — дзеці маленькія плачуць. Бачыць, пад вялікай бярозай сядзяць двое голенькіх дзетах. Жанчына намітку з галавы далоў, разадрала яе на дзве часткі ды загарнула і адно, і другое. Сама пайшла дамоў. Не паспела яна да двара прыйсці, наганяе яе Лесавіха: — Ах ты, мая жанчыначка, пратапі ты мне лазню. — Галубка мая, я б рада пратапіць, ды ўдовінае мае жыццё: няма мне чым тапіць. — Ды не, жанчынка, мне тваіх дроў не трэба: ідзі трэсак назбірай, аганьку вазьмі ды запалі. Толькі дзяцей не хадзі будзіць. Трэскі прагарэлі, а Лесавіха сядзіць чакае. Гаспадыня венік намачыла, вадзіцы паставіла, духу цэлая баня. Вымыліся жанчыны. Гаспадыня Лесавіху папарыла. — Дзякуй табе, мая жанчынка. Я табе за ўсё аддзячу і за сваіх дзетак, што яны голенькія не сядзяць. На табе ручнік. На што патрэба табе будзе, на ўсё рэж, будзе і табе, і тваім дзецям на век. Калі хто папросіць, можна даць. Толькі не раскатвай, рэж ды рэж... Трубачка была невялікая, а ўсё спор быў. Але ж аднойчы не сцярпела жанчына, раскатала: хочацца ёй паглядзець, што ж Гэта такое. Як раскатала, так усё і скончылася.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/88.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz