ДЗЕДАВІЦА

КРОСНАЯ СЕРАДА (СЕРАДАПОСЦЕ)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КРОСНАЯ СЕРАДА (СЕРАДАПОСЦЕ)

    Кросная серада (Серадапосце) – серада на чацвёртым тыдні Вялікага посту. Раней гаварылі пра яўрэйскае свята Пурым – “жыдоўскія крастцы” (Ярмолаў, 1901. С. 107). Таксама пяклі “храсты”, якія захоўвалі на Засеўкі.

    Параўноўваючы традыцыі ўсходніх славян, В.Сакалова падкрэслівала, “што ў беларусаў выпякалі таксама печыва ў форме земляробчых прылад – аграрная магія выступае тут зусім выразна.

    Паходжанне звычая – несумненна вельмі старажытнае, і не выпадкова, ён у падобных формах быў распаўсюджаны паўсюдна ва ўсіх усходніх славян” (1979. С. 94-95).

    Можна таксама пагадзіцца з рускай даследчыцай у тым, што гэты рэлікт сельскагаспадарчай магіі не меў раней ніякіх адносін да хрысціянскага календара ці ва ўсякім выпадку ўзнік на аснове язычніцкіх традыцый.

    Дарэчы, раней тлумачылі назву словам “трэск”, г.зн. пост пераламваецца напалову, што чуваць трэск. Немцы заўважылі, што на Серадапосце (Oculi) алень губляе рогі (Ярмолаў, 1901. С. 107). На Пулпосце (Polposcie) у Польшчы існаваў звычай з “журам” (поснай пахлёбкай) (КЗ, 1977. С. 208).

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz