ДЗЕДАВІЦА

ЛЕСВІЧНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЕСВІЧНІК

    УЗЫХОДЖАННЕ ДА ВЫШЫНІ

    12.04.2008

    У гэты дзень у кожнай сям’і калісьці выпякалі “лесвічкі” ў гонар Іаана Лесвічніка, які ўшаноўваецца па царкоўнаму праваслаўнаму календару 12 красавіка. Пасля таго як вярталіся з царквы, уся сям’я сядала снедаць.

    Гаспадыня кожнаму з дамачадцаў давала печыва ў выглядзе лесвіцы. З’есці яе неабходна было акуратна, прыступку за прыступкай. Усё гэта сімвалізавала ўзыходжанне ў будучым жыцці на неба. 

    *У хрысціянскай сімволіцы лесвіца ўяўляла сабой сувязь паміж небам і зямлёй, а таксама ўзыходжанне на неба.

    * Такое ж печыва (“лесвіцы”, “лесвічкі”) пяклі на шостым тыдні ў чацвер (саракавы дзень) пасля Вялікадня — на Ушэсце. У народным календары гэта свята поўнілася аграрным сэнсам.

    Ушэсце разумелася абсалютна літаральна, як “рост”, “пад’ём”, “узыходжанне”. Паўсюдна ў гэты дзень пяклі з цеста “лесвічкі”, асвячалі іх у царкве і неслі ў поле.

    Там кожны на сваім палетку маліўся на чатыры бакі, падкідвалі лесвічку дагары, казалі: “Святы Ушэснік — жыта выплываець”, “Святы Ушэснік колас точыць”, “Святы Шоснік аўсы шасціць”, “Свята Вазнясенне жыта пучыць”.

    * Сярод усходніх славян і сёння існуе меркаванне, што прайсці пад прытуленай лесвіцай — наклікаць бяду. Аркі, утвораныя пры дапамозе, лесвіцы ці слупа і драўлянай падпоркі ў народзе звалі “цыганскай брамай”.

    Прайсці пад такой аркай заўсёды лічылася дрэннай прыкметай: будзе моцна балець галава, не будзе грошай, адбудзецца няшчасце і г.д. Яшчэ і сёння можна ўбачыць пратаптаныя сцежкі, якія “абыходзяць” так званую “цыганскую браму”.

    Прыхіленая лесвіца ўтварае “трохкутнік”. Трохкутнік заўсёды сімвалізаваў Тройцу (містычны лік тры, які патройвае сілу пры паўтарэнні тройчы).

    Прайсці праз такі “трохкутнік”, г.зн. арку, значыць, “абразіць” Тройцу і дапамагчы нячыстым сілам зла.

    Крыніца: Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=21126




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz