ДЗЕДАВІЦА

ГРАДАБОЙ (ГРАДАВАЯ СЕРАДА, СЕРАДА РУСАЛЬ)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРАДАБОЙ (ГРАДАВАЯ СЕРАДА, СЕРАДА РУСАЛЬ)

    Градабой (Градавая серада, серада Русаль) – серада на Гранным тыдні; засцерагаліся ад граду. У Мазырскім раёне гаварылі: «Эта ж яе трэба сільна сьвяткаваць, каб град не йшоў.

    Як яе не сьвяткуюць, дак град рабіцьме ў сяле ўрэда, збівае дабро. У полі не работалі, каб град не збіваў» (Талстая, 1984).

    «У сераду Русаль на балоце Вялікае Гала палешукі звычайна цэлай грамадой выходзяць за сяло і са спевамі здабываюць з ясеня свяшчэнны агонь» (Пінскі павет; Сербаў, 1915).

    На Валожыншчыне адзначалася «Пастушковае свята», пастухі наладжвалі «балёк». А ў ваколіцах Тыкоціна і Бельска валоўе або конскае «вяселле».

    Хлопцы забаўляліся тым, што прыладжвалі на спіну вала балвана-рыцара з усім ваярскім рыштункам, зробленым з прыроднага матэрыялу. Калі напалоханы вол скідаў «рыцара», святкаванне пераносілася ў карчму.

    У характары правядзення Градавай серады, асабліва серады Русаль, праяўляюцца сляды шанавання даўняга культу Перуна.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz