ДЗЕДАВІЦА

ПЕРШАЯ (ПОСНАЯ, БЕДНАЯ, ВЯЛIКАЯ, МАРОЖАНАЯ) КУЦЦЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРШАЯ (ПОСНАЯ, БЕДНАЯ, ВЯЛIКАЯ, МАРОЖАНАЯ) КУЦЦЯ.

    Алесь Лозка

    6/24.студзеня Сямейная перадкалядная вячэра. Абрадавая страва – звычайная ячная каша з алеем або мёдам. Лiчылася: якая куцця, такi будзе i ўраджай; якi дзень, такi будзе i год. Не сварылiся, не пралi, хавалi кудзелi, грабянi, верацёны. У хату прыносiлi сена, за сталом выклiкалi "мароза".

    А на Вiцебшчыне гаспадар адчыняў акно i гаварыў: "Строк! А сторк (авадзень)! Просiм да куццi, толькi маiх коней (валоў) не кугуцi". (Нікіфароўскі, 1897). Падмяталi падлогу, а ў наступныя днi – не, каб быў чысты лён. Iснавала шмат iншых прыкмет i павер'яў. Iснаванне ў дахрысцiянскi перыяд святкавання Каляд пацвярджаецца пiсьмовымi дакументамi, дзе гаворыцца аб забароне "елiнскiх бесаванняў".

    Асаблiвае старанне праяўляў маскоўскi царызм i руская праваслаўная царква, якiя пазней свае карныя метады перанеслi i на беларускiя землi. У Грамаце цара Аляксея Мiхайлавiча аб Калядзе, Усенi народных гульнях 1649 г. прадпiсвалася "Тъмъ людемъ, за такия супротивныя христианскому закону за неистовства, быть отъ насъ въ великой опалъ и въ жестокомъ наказаньъ".

    У згаданым дакуменце ўпамiнаюцца i асуджаюцца "iгрышча бясоўскiя" ("въ навечери Рождества Христова кликали многие люди Каледу и Усень"). Акрамя "навячэр'я Раства" (перадкаляднай куццi) згадваецца i ўвесь калядны перыяд: "Да на Рождество Христово и до Богоявленьева дни собираются на игрища сборища бъсовския" (Сахараў, 1885. С.388-390).

    Звычай засцілання сенам падлогі вядомы многім народам Еўропы. Асабліва строга гэтай традыцыі прытрымліваюцца напярэдадні Раства (Jouluaatto) у Фінляндыі, дзе, як і ў Беларусі, упрыгожваюць нават столю над сталом саламянымі «павукамі». Выказваецца думка аб паралелях з яслямі Ісуса ў Віфлееме.

    Але галоўны сэнс даследчыкі бачаць у звычаі з саломай як сімвале ўраджаю і забеспячэнні будучага дабрабыту (КЗ, 1973. С. 129). У некаторых ваяводствах Польшчы сяляне за вячэрай кідалі гарох у сцяну і крычалі: «Воўк, воўк, ідзі да гароху, а не прыйдзеш, то не прыходзь і ў новым годзе!» (с. 210).

    Асабліва падобныя да беларускіх па форме назвы перадкаляднага дня і вечара ў Балгарыі: Малка Каледа, Каледето, Суха Коледа, Бьдни вечер, Срешу Колада, Каден вечер, Богата вечеря, Бьдна вечеря (бьеден – нядрэмны).

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz