ДЗЕДАВІЦА

КАЛЯСНІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛЯСНІЦА.

    Беларускія народныя назвы сузор’я Вялікай Мядзведзіцы. Вядомы даследнік народнай астраноміі Д. Свяцкі адзначаў: “Параўнанне Вялікай Мядзведзіцы з возам або калясніцай сустракаецца амаль ува ўсіх народаў… Няма сумневу, сама фігура, утвораная зоркамі сузор’я, давала падставы да такога атаясамлення”.

    Сапраўды, так у народзе і тлумачаць назву гэтага сузор’я: “Чатыры колцы і ручонка – аліяшова Павозачка, або сітца” (Смаргонскі р-н). Сузор’е В. служыла для прасторавай арыентацыі і вызначэння часу ночы. З В. звязаны шэраг народных уяўленняў і павер’яў.

    Назва Аліяшова Павозачка яўна асцыюе сузор’е В. са св. Іллём, адным з хрысціянскіх субстытутаў Перуна, які раз’яжджае па небе ў калясніцы, высякаючы іскры-маланкі і грукаючы коламі, спараджаючы грымоты.

    На Случчыне існавала павер’е, што ў нябёсны В., які стаіць заўсёды на поўначы, запрэжаны мядзьведзі, і на ім у канцы свету будзе ездзіць антыхрыст, змушаючы добрых людзей, каб яны забыліся на Бога (параўн. катанне радзівіла Пана Каханку ўлетку на санёх, запрэжаных мядзьведзямі, па дарозе, пасыпанай соллю).

    Вобраз “нябёснай калясніцы” сустракаецца ў беларускіх замовах ад розных хваробаў, прычым у вельмі паказальным астранамічным кантэксце: “Стану пад ясным небам, пад яснымі зарамі, перад дробнымі звяздамі, перад жаркім сонцам і ясным месікам і нябеснаю калясніцаю”, да нябёснай (гасподняй) калясніцы звярталіся па дапамогу ад шалу, нячыстай сілы, нарадкі, залатніка і ўроку.

    Гэта дае падставы меркаваць, што на Беларусі мог існаваць і такі варыянт назвы сузор’я В., як *Калясніца.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz