ДЗЕДАВІЦА

ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ДЗЁН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ДЗЁН I СЛАВЯНСКАЕ АДЗIНСТВА Ў СЛАВЯНСКIМ ТЫДНI

    Сярод гiсторыкаў культуры iснуюць розныя погляды на пытанне аб пачатку адлiку дзён «славянскага» тыдня. У адным выпадку панядзелак лiчыцца першым днём, таму што следам iдзе аўторак (рускае <І>вторник – второй) – другi дзень. З другога боку, панядзелак небеспадстаўна можа ўспрымацца другiм днём тыдня, цi, дакладней, першым пасля папярэдняга дня – нядзелi (той, што «пасля нядзелi» – панядзелак).

    Адзначым i тое, што ў царкоўна-хрысцiянскiм календары працяглыя па часе святы таксама пачынаюцца з нядзелi, напрыклад, Вялiкдзень. Пасля Светлага Хрыстова Уваскрэсення парадак дзён на сямiтыднёвы перыяд «парушаецца» – тыдзень будзе пачынацца з нядзелi i заканчвацца ў суботу.

    Такi адлiк будзе iсцi да сёмага тыдня, якi пачнецца ў нядзелю i скончыцца ў нядзелю – святкаваннем Сёмухi. У народнай традыцыi адлiк дзён тыдня з нядзелi можна знайсцi ў замовах на добры або прарочы сон:

    «Нядзеля с панядзелачкам, аўторак з серадой, чацвер з пятнiцаю, а субота адна, як малада. Ночка цёмна, зорка ясна, сон благачасцiвы. Саснiся мне сон справядлiвы. Лажуся спаць-засынаць. Тры анёлы ў галавах: адзiн бачыць, другi чуе, трэцi скажа. Скажыце мне, прасвятыя анёлы, (выказаць свае жаданне)...»

    У замове, якую чыталi, каб пазбавiцца ад пацукоў, зноў знаходзiм сведчанне таго, што калiсьцi тыдзень заканчваўся ў суботу: «Памалюся Госпаду Богу i ўсiм Святым. Госпадзi мiласэрны, дапамажы мне з гэтага дня i да святой суботы...».

    Акрамя гэтага, вызначаючы характарыстыку дзён тыдня, паўднёвыя i заходнiя славяне даволi часта сцвярджалi, што субота – апошнi дзень тыдня: «У панядзелак або чацвер пачынаецца сяўба, аўторак – нешчаслiвы дзень, серада i пятнiца – посныя, а субота – апошнi дзень тыдня, таму ў гэтыя днi нельга пачынаць сяўбу»;

    «Карпацкiя ўкраiнцы, збiраючыся ў дарогу, пазбягалi як першага (панядзелка), так i апошняга дня тыдня – суботы». Па некаторых звестак назвы дзён ужо «ахрысцiянiзаванага» тыдня прыйшлi ў Старажытную Русь з Балгарыi – менавiта гэтая краiна вылучалася ў тыя старажытныя часы высокiм узроўнем культуры.

    Разам са Старажытнай Руссю ўсе славянскiя краiны прынялi назвы гэтых тыдняў i карыстаюцца iмi i ў наш час. У рускай мове назва сёмага дня тыдня выпадае з агульнага шэрагу славянскiх назваў i завецца не нядзеляй, а «воскресеньем».

    Рэч у тым, што пасля прыняцця Старажытнай Руссю хрысцiянства, «воскресеньем» называлi толькi адзiн дзень года – дзень святкавання Вялiкадня. I толькi з XVI ст., у гонар уваскрэсення Iсуса Хрыста, рускiя пачалi называць сёмы дзень тыдня «воскресеньем», а слова «неделя» замацавалася за ўсiм тыднем i замянiла сабой царкоўную назву сядмiца.

    Мiж iншым, у царкоўным календары тыдзень i сёння называецца «сядмiца».

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Советская Белоруссия».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ad0411c76f05dd39.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz