ДЗЕДАВІЦА

ПАЛАСКАЗУБ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЛАСКАЗУБ (ПЛАСКАЗУБ, ПАНЯДЗЕЛАК ПЛАСКАЗУБ, ПАПАЛАКIНЫ, ПАСЛЯЗАПУСАК), ШЫЛЬНЫ (ШЫЛАВАТЫ) ПАНЯДЗЕЛАК

    Паласказуб (Пласказуб, Панядзелак Пласказуб, Папалакiны, Паслязапусак), Шыльны (Шылаваты) панядзелак – першы дзень Вялiкага посту (7 тыдняў). На Вiцебшчыне раней у гэты дзень гулялi ў карчме, што называлася "каваць шыла"(Шэйн, 1902).

    Другая крыніца так тлумачыць выраз “куваці шыла”: “г. зн. піццё гарэлкі”, “паласкаць зубы, трэба, каб яны хутчэй “давыкалі да посніцы...” (Нікіфароўскі, 1897).

    Найменне звязана з пiццём гарэлкi (апошнi дзень перад постам, калi яшчэ можна было хоць "папаласкаць зубы". Увесь пост царква не дазваляла есцi мяса, пiць малако, спяваць песнi, танцаваць.

    Існаваў звычай, калі хлопцы насiлi ступу i складалi туды розныя рэчы дзяўчат, якія не паспелi выйсцi замуж. Дзяўчаты адкуплiвалiся, i ўсе разам гулялi. У розных раёнах Беларусi вешалi калодкi хлопцам, якiя не ажанiлiся.

    У ваколiцах Тыкоцiна i Бельска, на памежжы з Польшчай, мужчыны i жанчыны ў карчме скакалi цераз калоду, "каб лён быў высокi" i таўклi ў ступе ваду (Глогер, 1868). На Свiслаччыне гэты дзень называўся Паслязапусак.

    Прызнавалася добрай прыметай, калi першым у хату з ранiцы заходзiў мужчына, а калi жанчына – лічылася, што будуць развальвацца сыры. У некаторых раёнах Палесся называўся першы дзень Посту – Дужыкі.

    Пяклі столькі “каржы”-дужыкі з белай мукі на кожную “душу” у хаце (Талстая, 1986). Пост нарадзiўся ў Хрыстову пару, калi Выратавальнiк знаходзiўся без ежы з малiтвамi ў iудзейскай пустынi.

    Цяпер ён разумееца хрысцiянамi не толькi як адмова ад скаромнай (жывёльнай) ежы, але як i духоўнае ўстрыманне ад дрэнных прывычак. Ён рыхтуе чалавека да Светлага Хрыстова Уваскрашэння. Гэтаму садзейнiчае i народная традыцыя.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz