ДЗЕДАВІЦА

ЛАЎРЫН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАЎРЫН

    10 жніўня у праваслаўных, 28 ліпеня у каталікоў Лаўрын. Прысвятак напамінаў селяніну, што ўжо можна малоць першае жыта на муку: «На Лаўрына спяшай да млына» (БСК, 1937). У народаў Еўропы святы даволі папулярны, з ім звязана нямала прыкмет, асабліва у палякаў. Swiety Wawrzyniek wezmie lata wieniec – Святы Лаўрынец.

    У італьянцаў Лаўрэн у адной руцэ трымае агонь, а ў другой – дождж (Ярмолаў, 1901. С. 414-415). Немцы гэты самы спякотны дзень звязвалі з рознымі сельскагаспадарчымі работамі. Святкаваўся у Германіі дзень Лаўрэна з другой паловы Х ст. У сувязі з тым, што святы прыняў пакутніцкую смерць на пракаленай рашотцы, згодна падання, то ён і стаў абаронцам людзей, якія звязаны з агнём: пажарнікі, павары, прасавальнікі, вуглепалы (КЗ, 1978. С. 129).

    У лужычан існуе прыкмета: «калі ў гэты дзень дождж, то не будзе палявых мышэй» (с. 198). Славенцы і харваты па надвор'ю варажылі, якая будзе восень. У Славеніі заканчвалі сенакос на Лаўрэнца і лічылі прысвятак завяршаючым лета (с. 215). Народы Бельгіі і Нідэрландаў да Лаўрэна прывязвалі ўборку клубневых культураў пакуль не зачасцілі дажджы.

    Акрамя таго, святому прыпісваюць здольнасці аберагаць ад апёкаў і пажараў. Вячэрнія знічкі лічаць слёзамі Лаўрэна. У некаторых регіёнах скандынавіі Ларсок (Larsok) – пачатак восені, па ім вызначалі надвор'е. Фіны на Лауры пачыналі сеяць ужо новым зернем, нават калі зямля была сухой і гаварылі: «Лепш на Лауры ў попел, чым на Перту (Варфаламея) у лужу» (с. 115).

    Алесь Лозка

    23/10 Лаўрэн (Лаўрын).

    Як вядома з папярэдняга адпаведнага прысвятка (гл. 10 жніўня), Лаўрын, ці Лаўрэн, з'яўляецца днём млынара. Паколькі работа млыноў у мінулым залежала ад ветру і вады, то таму народныя прыкметы былі скіраваны да гэтых з'яў: калі хвалявалася вада, то восень абяцала быць ціхмянай, лагоднай, а зіма—мяккай, адліжнай (Ляснічы, 1990).

    Захавалася і прыказка: «Баўтрамей і Лаўрын паказваюць, якая прыйдзе восень» (БСК, 1939). Назву прысвятку даў царкоўны каляндар, які азначае ў гэты дзень памяць шэрагу імён, у тым ліку, пакутніка Лаўрэнція Рымскага (258 г.) і блажэннага Лаўрэнція, Хрыста дзеля юродзівага, Калужскага (1515 г.). У адрозненне ад беларусаў, у рускіх Лаўрэнцій лічыцца лекарам хворых вачэй, водахістальнікам.

    Алесь Лозка

     




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz