ДЗЕДАВІЦА

АПІВЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АПІВЕНЬ

    Малюнак Валеры Славука.

    Нячысьцік, які чапляецца да людзей, схіляючы іх да п'янства. Прысутнічае на ўсіх бяседах, сочыць затым, хто колькі выпівае, падбухторвае не надта пітушчых выпіць паболей. Калі яму гэта не ўдаецца, падсыпае ў чарку нейкага зельля, пасьля чаго чалавек робіцца зусім п'яны.

    Апівень любіць забаўляцца з п'янымі, дражніць іх і скідвае пад стол. Пабачыць апівеня можна толькі на добрым падпітку. Яго выгляд спалучае ў сабе антрапа- і зааморфныя рысы.

    Ён уяўляўся невялічкай істотаю, парослай цёмнай, рэдкай поўсьцю. Галава па форме нагадвала чалавечую, толькі са сьвіным рылам, а там, дзе павінны быць бровы — тырчаць маленькія, як у маладога бычка, рожкі.

    Ёсьць у апівеня хвосьцік, закручаны, нібы ў парсючка, ножкі з капытцамі. Ходзіць проста або ракам. Сьцвярджаюць, што няма на сьвеце п'яніцы, які б здолеў перапіць апівеня. Сам жа нячысьцік, колькі б ні выпіў, надта п'яным не будзе. Пра чалавека, які шмат п'е, але не п'янее, гавораць, што ён п'е, як апівень. Згадваецца гэты пэрсанаж у Мядзельскім раёне.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/77




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz