ДЗЕДАВІЦА

АБРУС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБРУС

    Настольнік, тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Лакальная назва скацерка. Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (уваходзіў у пасаг нявесты, ім накрывалі стол на каляды, вялікдзень і інш. святы). Апрача утылітарнай і абрадавай, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр’ера вясковай хаты.

    А. звычайна складаўся з адной або дзвюх сшытых полак ільняной даматканіны, выкананай у тэхніцы двух-, шматнітовага бранага, ажурнага, пераборнага ткацтва. А. упрыгожвалі вышываным, абіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі; полкі часта злучалі паскам ігольчатых карункаў (рошва, расшыўка), пазней карункавай прошвай, вязанай кручком.

    Вылучаюцца святочныя ўзорыстыя А. з каляровымі (пераважна чырвонымі) гладкімі ці арнаментальнымі палосамі па краях. Асобную групу складаюць вышываныя па плеценай, вязанай або тканай сетцы А., якія былі пашыраны ў 1930 – 40 – я г. Пры стылявым адзінстве А. маюць пэўныя рэгіянальныя адрозненні ў тэхніцы ткання і прыёмах аздаблення, што складваліся на працягу стагоддзяў і перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

    Разнастайнасцю арнаменту, дэтальнай распрацоўкай узораў вызначаюцца тонкія льняныя 4-, 8-, 16- нітовыя А. Віцебшчыны. Для А. Магілёўшчыны характэрны простыя ўзоры, выкананыя ў сціплай каларыстычнай гаме.

    Багаццем арнаментальных форм, разнастайнасцю сродкаў аздаблення вылучаюцца А. Гомельшчыны. На Тураўшчыне А. аздаблялі раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам (чырвона – чорнымі ніткамі) і яркай паліхромнай гладдзю. Дасканаласць прыёмаў аздаблення, тонкасць малюнка характэрны для калінкавіцкіх, лоеўскіх, нараўлянскіх А.

    У Зах. Палессі вылучаюцца тонкія драгічынскія А., тканыя з высакаяснага адбеленага кужалю, паўажурныя камянецкія, іванаўскія А., дэкарыраваныя ляхавіцкія А., уся паверхня якіх заткана сакавітымі чырвонымі палосамі ўточных прокідак з шырокім шлякам па краі. Цікавыя мотальскія А., белае поле якіх падзелена каляровымі ніткамі асновы і ўтку на клеткі і палоскі з дапаўненнем некалькіх радоў раслінна – геаметрызаванага арнаменту.

    Тканыя А. Панямоння і Цэнтр. Беларусі рабілі стрыманымі па каларыту, бытавалі разнастайныя па тэхніцы ажурныя сеткавыя А. Сучасныя А. вырабляюць з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак. Лепшыя ўзоры бел. традыцыйных А. выкарыстоўваюцца мастацкімі промысламі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8483




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz