ДЗЕДАВІЦА

КАСЬЯН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАСЬЯН, УЛАДАР ВЯТРОЎ

    29.02.2008

    У праваслаўным календары ў гэты дзень узгадваецца святы Касьян. На Беларусі распавядалі пра Касьяна так:

    * “Рана, чуць свет на зорачку, сышлі з неба на зямлю святы Касьян і Мікола-чудатворац. Ідуць яны сабе па дарозе і бачаць, што мужык завяз у гразі з возам дроў. Убачыў мужык святых угоднікаў, бух ім у ногі: “Святы Касьян, угоднічак Божы, вызвалі! Свечку табе пастаўлю”.

    А Касьян кажа: “Ат, буду я радзі цябе сваю райскую адзежу мараці”. Пашкроб мужык патыліцу, бача, што з Касьянам рады няма, павярнуўся к Міколу-чудатворцу, а ён слыў мужыцкім заступнікам, і адзежа на ім была мужыцкая.

    “Мікалай, угоднічак Божы, заступнік ты наш, навышні, аслабані” — узмаліўся мужык. Паслухаў Мікола мужыка. Закасаў світку і палез у гразь і выцяг воз мужыцкі.

    Пахадзілі ўгоднікі яшчэ там колькі па зямлі, прыходзяць на неба. Убачыў іх Бог і пытае: “Ну што, Мікалай-угоднік і святы Касьян. Дзе былі, што бачылі, што чувалі?” Касьян кажа: “Былі мы, Госпадзі, на зямлі, бачылі, як мужык вёз на базар дровы да ў гразь угруз”.

    “І хто ж з вас дапамог мужыку?” — пытаецца Бог. Касьян адказаў, што пажалеў мараць сваю райскую адзежу, а адзежа Міколы была ўся запэцканая.

    Тады Бог сказаў: “Дзякаваць табе, святы Мікола людзі заўсёды будуць і святкаваць два разы ў год, а табе, святы Касьян, у чатыры гады раз...”

    * У гэты дзень усе гаспадарчыя работы спыняліся. “Касьянава вока” лічылася такім небяспечным, што сяляне ўвогуле не выходзілі з хаты, “каб такім чынам перачакаць самы неспрыяльны час”.

    * Лічылі, што высакосны год у сям’і пройдзе выдатна, калі 29 лютага сям’я (муж і жонка) правядуць разам.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19943




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz