ДЗЕДАВІЦА

ЛЫСІНА ПАЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЫСІНА ПАЦА

    У мінулым рака Вілія была важнай транспартнай артэрыяй. Па ёй сплаўлялі незлічоную колькасць лесу, на караблях перавозілі шмат тавараў. Людзі, якія кіравалі плытамі і судамі, асцерагаліся буйных валуноў, што хаваліся ў рэчышчы Віліі і заміналі навігацыі. Натуральна, такія валуны неяк называлі, пра некаторыя з іх захаваліся цікавыя паданні.

    Пра адзін з камянёў, які ляжаў насупраць гарадскога парку Вілейкі ў рэчышчы Віліі і меў назву Лысіна Паца, існуе наступнае паданне. «У былыя часы над самай Віліяй стаяў маёнтак вілейскага старасты Паца. Насупраць маёнтка з ракі вытыркаўся агромністы, вельмі падобны да лысіны камень.

    Здавалася, што нехта спецыяльны высунуў свой цвёрды лоб, каб разбіць караблі, што праплывалі тут. Пакуль увесну рака была паўнаводнай, то ні камня над вадой, ні Паца ў акне не было відаць, і караблі смела міналі Вілейку. Але як толькі вада спадала, і камень паказваўся з-пад вады, Пац адчыняў акно і цэлы дзень ад няма чаго рабіць глядзеў на раку. Згледзеўшы лодку або плыт, лысы Пац высоўваўся з акна і крычаў: «Камень! Камень!»

    Гэта лічылася нядобрым знакам, маўляў, скончыцца бядой. Звычайна плыты і стругі прыпынялі сваю хаду і чакалі будучай вясны. Людзі тады казалі ў адчаі: «Зноў Пац лысіну паказаў!» - і клялі яго бязбожна. А каго з вандроўных Пац не вітаў, той шчасліва даплываў да мора. З тых часоў ахрысцілі пачварную гару-камень Лысінай Паца, або Пацаў камень». Так пан Пац увекавечыў сваё імя.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/39/Таямніцы_каменных_валуноў.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz