ДЗЕДАВІЦА

НЕВІДУШЧАСЦЬ, СЛЕПАТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НЕВІДУШЧАСЦЬ, СЛЕПАТА

    Паводле народных уяўленнях, поўная ці частковая Н. выступае як характэрная ўласцівасць нябожчыкаў, прадстаўнікоў” іншасвету” ці асобаў, звязаных з нячыстай сілай”; у шэрагу выпадкаў слепата чалавека разглядалася як пакаранне з боку вышэйшых, сакральных сілаў за парушэнне пэўных маральна – этычных нормаў.

    Суаднясенне Н. як аднаго з відаў калецтва, “крывізны”, з “тагасветам” палягае ў тым, што бачнасць з’яўляюцца фундаментальнымі прыкметамі гэтага свету і жывога чалавека, тым часам як “іншасвет” не только не бачны, але і не мае выгляду, формы, якіх – небудзь абрысаў, г. зн. выступае як суцэльная цемра, якую і “выглядаюць” нябожчыкі ды невідушчыя людзі.

    Адсюль погляд нябожчыка. Сляпога ці пэўнай міфалагічнай істоты ўсведамляўся як позірк з “тагасвету” (нежывы, мёртвы) і таму вельмі небяспечны для жывога чалавека. Калі нябожчык расплюшчваў вочы ў хаце, лічылася, што ён выглядае чарговага мерцвяка. Каб прадухіліць падобнае, імкнуліся зрабіць памерлага канчаткова невідушчым, кладучы яму на павекі медзяныя грошы.

    Вочы прадстаўнікоў “нячыстай сілы”, якая ў народнай традыцыі характарызуецца як “сляпая, крывая, кульгавая”, таксама нагадваюць вочы нябожчыка. Так, напрыклад, у русалак, пасля таго як яны прывабяць ахвяру, вочы рабіліся “шкляныя і нерухомыя, як у нябожчыка”. Лесавік меў “белыя лупатыя вочы”, што стасуецца з хваробай вачэй, якая прыводзіць да слепаты, - бяльмом.

    Вельмі часта частковая ці поўная Н. выступае як прыкмета шкаданосных чараўнікоў ды ведзьмаў (“чараўніца сляпая і крывая”), якія могуць наслаць сурокі праз “вока крывое, вока сляпое”. Зрокавыя дэфекты ці слепата з’яўляліся пераважным калецтвам “людзей падарожных” ці “старцаў”, якія выконвалі ў традыцыйным грамадстве функцыю своеасаблівых пасярэднікаў паміж светам жывых і памерлых.

    Здольнасць старцаў “бачыць нябачанае”, зазірнуць у тагасвет і адпаведна камунікаваць з яго прадстаўнікамі ўскладала на іх функцыю звароту да продкаў, святых ці бога з просьбай долі, жыццёвага спору ці ў мемарыяльных (памінальных) мэтах для ўсёй грамады. З другога боку, у народных рытуалах і абрадах даволі шырока выкарыстоўвалася Н. сімвалічная, галоўнай мэтай якой не было дасягненне больш цеснага кантакту чалавека з іншасветам.

    Рытуальнае “вяртанне” чалавека ў стан няпэўнасці, хаосу – “асабістых ростаняў” – праз сімвалічную слепату (а таксама немату, глухату) мела на мэце атрыманне новай, лепшай долі ад вышэйшых сілаў. Добрым знакам лічылася не толькі нікога не ўбачыць, выпраўляючыся на сяўбу, паляванне ці рыбалку, але і самому быць нябачным, не заўважным (такім чынам сімвалічна прыпадобіцца прадстаўніку іншасвету).

    Рытуальная Н. з’яўляецца неадлучным элементам разнастайных варожбаў, калі камунікацыя з тагасветам набывае найбольшую інтэнсіўнасць, што ўзмацняецца храналагічнымі (Каляды, Купалле; у поўнач) і прасторавымі (ростані) фактарамі.

    Так, пасля магічных маніпуляцый на ростанях дзяўчына мусіла вярнуцца дамоў, нікога не ўбачыўшы і нікім не заўважаная: толькі ў такім разе прадказанне магло спраўдзіцца. На каляды, варожачы на сваю асабістую долю ў стайні, дзяўчаты абавязкова завязвалі вочы, такім чынам кон вызначаўся “ўсляпую”. Той жа прынцып выкарыстоўваўся і ў вясельнай абраднасці.

    Так, падчас адорвання (надзялення доляй) малая сядзіць закрытая новай наміткай (новая, няношаная, неачалавечаная рэч падкрэслівае памежнасць сітуацыі) і не бачыць, хто што ёй дорыць. Падобны сэнс мела і вясельная гульня, калі жаніх з завязанымі вачыма мусіў адгадаць сваю нявесту сярод яе сябровак.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3663




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz