ДЗЕДАВІЦА

МУЗЫКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МУЗЫКА, ГУСЛЯР, ДУДАР, ЛІРНІК, СКАМАРОХ

    У міфалагічнай традыцыі многіх народаў божы вяшчун, прарок, чараўнік, волхв (ст. – слав.). Вобраз беларускага М. – “арфея” стварыў Я. Колас у паэме “Сымон – Музыка”. Старадашні славянскі архетып м. – вялесаў унук вяшчун Баян, апеты ў “слове пра паход ігаравы”. Славяна – крывіцкія і старадаўнебеларускія паганскія валхвы выступалі ў ролі магаў – музыкаў, называліся гуслярамі.

    Антычная традыцыя спалучэння вобразаў М. і пастуха ў вобразах Апалона і арфея самабытна выявілася ў беларускай міфалогіі і фальклоры (абрадах, казках, легендах, песнях). Пастух і М. – персанажы народныя (сялянскіх) уяўленняў аб райскім шчасці ў адзінстве з прыродай (казкі – прыпавесці “Пятніца, “Дзяўчына”, “Гуслі”, “Шчаслівы пастух”.

    Пастух – М. у сялянскім фальклоры стаў увасабленнем народнасці мастацтва, яго несумяшчальнасці з гандлярскім светам, у якім бачыцца царства нячыстай сілы. Лірычна – драматычны вобраз чарадзейнага М., беларускага Арфея, які сваёй музыкай разбурыў царства нячысцікаў, стварыў казачнік Рэдкі ў казцы “М. і чэрці”.

    Гратэскавая травестацыя гэтай тэмы – запісаная ад случаніна Тычыны казка “Цыган – М.”. Пра побытавы аспект вясковых лірнікаў сведчыць прыказка: “Дудар – не гаспадар, стралец – не жылец, рыбак – і той па вушы абгніець”.

    “Музыка ўжо такі родзіцца, бо не кожны можа навучыцца”, “Не той музыка, хто йграе на вяселлі або на йгрышчы, а той, хто сам сабе йграе”, “Музыку не тое што людзі, але й жыўёло слухае”. Гл. таксама Скамарохі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3563

    МУЗЫКА

    Народны скрыпач на Віцебшчыне. Называлі таксама скамарох (Магілёўшчына). У канцы 19 – пач. 20 ст. назва М. перайшла на гарманіста. З 16 ст. М. займае прыкметнае месца ў грамадскім жыцці народа, задавальняючы яго духоўныя патрэбы. Без М. не абыходзіліся многія каляндарна – земляробчыя і сямейныя святы, кірмашы, ігрышчы, вячоркі, бяседы.

    На іх М. іграў сола або разам з інш. Музыкантамі ў ансамблі, тураваў спевам. Рэпертуар М. вылучаўся асаблівым багаццем, уключаючы гукавыяўленчыя і імправізаваныя, песенныя, танцавальныя і маршавыя найгрышы ва ўсёй разнастайнасці іх вобразна – эмацыянальнага і стылявога зместу.

    Згодна нар. ўяўленню, сапраўдным, “прыродным” М. можа быць толькі той, хто прадаў сваю душу д’яблу, як і даў яму надзвычайную сілу ўздзеяння на ўвесь навакольны свет. На працягу ўсяго жыцця М. выказваў выключную адданасць свайму інструменту і музычнай справе. Таму невыпадкова ў многіх мясцовасцях Беларусі пасля смерці М. разам з ім у труну кладуць скрыпку.

    Мастацтва ігры на ёй М. пераймаў па традыцыі ў сям’і, спасцігаў самавукам (“сам праз сябе”) або ад славутага “майстра”, які нярэдка быў заснавальнікам мясцовай вакальніцкай школы.

    Вясковы М. вёў і гаспадарку, бо адным “музыкарствам” не мог забяспечыць сям’ю. Адносіны аднавяскоўцаў да М. былі дваякія: з аднаго боку, народ лічыў, што “з музыкі хлеб невялікі”, “музыка і дудар – невялікі гаспадар”; з другога боку – бачыў у ім носьбіта радасці і весялосці, выразніка пачуццяў і думак народа. Пра М. скалдзены паданні, казкі, песні, загадкі. Роля М. ў значнай ступені захоўваецца ў побыце сучаснай вёскі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/17555




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz