ДЗЕДАВІЦА

ПЕРУНОЎ МОСТ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРУНОЎ МОСТ

    ...У той час нельга было ў нас без моста абысціся. Вунь там, дзе цяпер у канаву ваду сабралі, была гіблая дрыгва, ні ўвесну, ні ўвосень, як кажуць, ні прайсці ні праехаць.

    А выхад на стары, як тады яго называлі, Кацярынінскі тракт з гэтага боку самы кароткі, інакш рабі крук вёрст на дзесяць. Вось і выслалі бярвёнамі, засыпалі пяском грэблю, частка якой і цяпер яшчэ прыкметная.

    А над самым багністым месцам пабудавалі сапраўдны на палях мост. Гаварылі, нават не адзін, а тры масты засаб. Калісьці тут праходзіла бойкая дарога з Мінска, Пухавіч і да пераправы цераз Бярэзіну.

    Старыя казалі, што ў войны па ёй не адзін раз рухалася войска, праходзілі абозы... Ды быццам бы першы мост цераз дрыгву пабудаваў тут ці то немец, ці то француз, па прозвішчы Пюры.

    З цягам часу ягонае прозвішча, якое так добра дадалося да моста, і перайначылі тутэйшыя жыхары на свой лад — Пярун. А ўжо ад моста і вёску (з яе, дарэчы, заўсёды прызначаўся даглядчык моста і грэблі) назвалі Перуноў Мост...

    * * *

    ...Гіблай была дрыгва, яна аддзяляла некалькі вёсак ад мястэчка і тракту. Абрыдла кожны раз кладкі насцілаць, і парашылі людзі збудаваць цераз балаціну мост. Узяліся ўсёй талакой і зрабілі справу — навялі мост.

    Толькі прастаяў нядоўга, усяго з месяц, бо аднойчы ноччу, у навальніцу, раптам загарэўся ад маланкі. Праз год на тым месцы збудавалі другі мост. Ды толькі з ім здарылася тое ж самае — падпаліў пярун.

    Але ж вельмі была патрэбна тут дарога, і на наступнае лета цераз дрыгву навялі трэці мост. На ім пярун і скончыў выпрабоўваць цярпенне людское — больш не падпальваў. Вось той мост і празвалі Перуновым, а ад яго і вёска атрымала сваё імя...

    Крыніца:http://bellib.by/legenda/item/legenda-087.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz