ДЗЕДАВІЦА

НЯЦОТНАСЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НЯЦОТНАСЦЬ - тое, што процістаіць цотнасці; у лічбавай сімволіцы беларусаў адлюстроўвае незавершанасць, нестабільнасць, адкрытасць, у шырокіх культуралагічных кантэкстах тоесная наступным апазіцыям: хаосу, смерці, злу, леваму, руху супраць Сонца і разам з тым адпавядае мужчынскаму пачатку.

    У міфапаэтычнай традыцыі асноўнымі ўзбуджальнікамі супрацьстаяння з’яўляюцца адзін і два, два і тры, тры і чатыры, шэсць і дзевяць, дванаццаць і трынаццаць, трыццаць тры і сорак. Аднак дамінантнымі прадстаўнікамі Н. у беларускай міфалогіі і культуры ёсць лікі адзін – тры – сем – дзевяць – трынаццаць.

    Практычна ўсе яны ў міфапаэтычнай мадэлі свету звязаны з хранатопам “таго” свету, смерці. Выняткам выступаюць адзінка і тройка, для якіх характэрна шырокая амбівалентнасць (напрыклад, негатыўнае стаўленне да панядзелка як да першага дня тыдня і разам з тым першы сноп захоўвалі ў хаце на самым ганаровым месцы; тое ж сама ўласціва і для тройкі), а таксама сямёрка, якая літаральна знітоўвала між сабой макракосм і мікракосм сямейна – родавай сацыякультурнай арганізацыі.

    Найбольш шырока Н. прадстаўлена ў пахавальна – памінальнай абраднасці. Памінальны стол (траціны, дзевяціны, саракавіны і ўгодкі) распачынаўся з таго, што па кругу (толькі па сонцы) пускаліся тры спецыяльныя рытуальныя стравы, кожны з прысутных абавязаны быў тройчы пакаштаваць кожнай стравы; звычай жорстка прадпісваў: на жалобным стале дазвалялася выпіць толькі тры чаркі.

    У час вынасу труны з нябожчыкам з хаты яе тройчы апускалі еа парог. Калі труну апусцілі ў магілу, то кожны з радні першага, другога калена сваяцтва кідалі па адной меднай манеце, а ўсе астатнія ўдзельнікі абраднай дзеі кідалі ў магілу па тры жменькі зямлі. Першыя памінальныя сталы ў праваслаўных беларусаў адзначаюцца на трэці і дзевяты дзень пасля смерці, прычым на дзевяціны, як правіла, запрашалі толькі 9 чалавек у знак падзякі за дапамогу ў асноўных момантах абраду пахавання: трох – тых, хто мыў нябожчыка; трох – хто, капаў магілу.

    Святы ўшанавання памерлых пасля году адзначаліся ў трэцюю суботу пасля Пакроваў (радзіцельская субота, Восеньскія дзяды) і на дзевяты дзень пасля Вялікадня (Радаўніца). На гадавыя святы ўшанавання продкаў на могілках і дома на стол ставілі няцотную колькасць страў (ад сямі да дзевятнаццаці, уц залежнасці ад заможнасці сям’і). На Радаўніцу на магілу ставілі адну чарку з гарэлкай, клалі адзін кавалак хлеба, адно велікоднае яйка, адзін пернік, цукерку, адзін яблык.

    Святочны стол на Восеньскія Дзяды павінен быў адпавядаць адначасова двуі патрабаванням: не пакрыўдзіць продкаў (для іх ставілі Н. колькасць страў) і не нашкодзіць жывым (кожная страва падавалася на стол у дзвюх талерках). Той самы прынцып дыхатамі Н./ Ц. вызначаў паводзіны прысутных у храме.

    Кожны прыхаджанін ушаноўваў свій род “аж у сёмае калена”, але абавязкова ставіў дзве свечкі: адну “за здароўе”, тых, каму жыццё далі яны (дзеўкі – ўнукі – праўнукі), другую – за “спачын” тых, хто жыццё даў ім (бацькі – дзяды – прадзеды). Космас сялянскай хаты таксама падпарадкоўваўся супрацьстаянню парнасці і няпарнасці.

    Звычайна зруб складаўся з трыннаццаці вянкоў: дванаццаць з іх вызначалі прастору жылёвай камеры, а трынаццаты выходзіў на гарышча, якое, згодна з народнымі ўяўленнямі, лічылася сферай існавання прадсташнікоў іншага свету. У Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл. Захаваўся звычай: чаркі на стол не ставяць, іх на сподачку вакол стала абносіць гаспадар.

    І гэты рытуал дакладна паўтарае папярэдні алгарытм абрадавага дзеяння. Гаспадар ставіць на сподак чатыры чаркі (для жывых) і тройчы (ушанаванне памерлага) па сонцы робіць абход вакол стала. Спачатку наліваюць чатыры чаркі, чатыры чалавекі бяруць іх са сподачка і выпіваюць. Гаспадар зноў налівае рытуальнае пітво ў тыя ж чаркі для наступных чатырох чалавек і г. д. Дыхатамія Н./Ц. прысутнічае і ў абрадавай практыцы беларускіх чараўнікоў. У Салігорскім р-не да нашых дзён захаваліся паданні пра ваўкалакаў.

    Чалавек, які збіраецца ператварыцца ў ваўкалака, ідзе ў лес, на паляне ўбівае чатыры асінавыя калы, абгарадзіўшы зону трансфарамавання, і тройчы куляецца праз галаву назад. Калі трэба зноў вярнуцца ў аблічча чалавека, то працэдура паўтараецца ў адваротным кірунку. Хрысціянскае трыадзінства Творцы Сусвету (Бог Бацька, Бог Сын і Бог Святы Дух) зрабіла моцны ўплыў на трактоўку Н.і першы за ўсё ліку тры.

    Ён набывае амбівалентны характар і ў магічна – абрадавай практыцы становіцца рэлевантны Ц., г. зн. набывае рысы гармоніі і прадукавальную накіраванасць. Народныя знахары паўтараюць замову, як і малітву, тры разы, формула зааміньвання патройваецца і да т. п. Н. лік шырока прадстаўлены ў абрадавай практыцы беларусаў.

    Так, напрыклад, каб дзіця любіла сваю сям’ю і пільнавалася сваёй хаты, кума пахрышчанае дзіця, як толькі яго прынясуць з храма ў хату, тройчы абносіла па сонцы вакол слупа пячнога. У першыя тры дні пасля нараджэння дзіцяці нельга было нічога даваць з хаты. У былой Магілёўскай губ.

    Бабка – павітуха насыпала ў міску з вадой авёс і прутком памешвала з рознымі прыгаворамі, потым клікала “радзіху”, а хто-небудзь з прысутных жанчын абліваў іх той вадой тры разы. У чацвер пасля Благавешчання гаспадар выконваў рытуал заворвання.

    Ён апранаўся ў чыстую бялізну, браў з сабой акраец хлеба, соль, хрэшчык, яйка і адпраўляўся ў поле. Там ён праводзіў толькі тры баразны, палуднаваў і вяртаўся дадому. Кожны раз як толькі хлеб дастануць з печы, гаспадыня кідала ў яе тры палены дроў, каб можна было на “тым” свеце перайсці па гэтых кладках праз раку, якая “аддзяляе неба ад зямлі”.

    На вясельным караваі, які рабіўся ў доме маладой, побач з “шышкай – двайчаткай”, апаясанай Месяцам, мацавалася “шышка – трайчатка”, апаясаная Сонцам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3773




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz