ДЗЕДАВІЦА

КАМЕННЫ ДАЎГІНАЎСКІ КРЫЖ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЕННЫ ДАЎГІНАЎСКІ КРЫЖ

    Гэты каменны крыж адносяць ужо да другой групы культавых камянёў, іх называюць крыжы-ідалы. Яскравы прыклад падобнага помніка стаяў да апошняга часу каля дарогі з Вілейкі на Даўгінава.

    Вышыня высечанага з валуна крыжа дасягае амаль двух метраў. У яго ёсць круглая галава з ледзьве азначанай шыяй, выцягнутыя ў бакі рукі, грудзі, на ўзроўні жывата маецца пукаты знак - дзіцёнак.

    Усё гэта дае падставы сцвярджаць, што Даўгінаўскі крыж не проста крыж, а стод жаночага боства, а таму лічыцца старажытнай язычніцкай святыняй.

    На думку латышскіх гісторыкаў, знакі на Даўгінаўскім Ідале падобныя да знакаў, якія высякаліся на культавых камянях Латвіі і азначаюць: «крыж крыжоў», або «вогненны крыж», або «крыж Мары».

    Ва ўсіх індаеўрапейцаў багіня Мара была вельмі шанаваным боствам, яна ў нечым пераняла асноўныя рысы яшчэ больш старадаўняга боства - Вялікай Багіні Маці і адказвала за свет памерлых, спрыяла працягу роду, апекавалася жанчынамі.

    Але ў нас замагільная функцыя багіні перайшла да нячысцікаў і злыдухаў, і з цягам часу Вялікая Багіня ў беларускай міфалогіі набыла рысы пачварнай здані.

    А апекаванне жанчынамі, спрыянне плоднасці і ўрадлівасці адышло да іншых бостваў. Таму нельга выключыць, што Даўгінаўскі крыж ацалеў з тых часоў, калі Вялікую Багіню яшчэ не скінулі з п'едэстала, а ўсяляк шанавалі і пакланяліся ёй. Цяпер мясцовыя жыхары нічога канкрэтнага не могуць сказаць пра гэты унікальны стод, у іх памяці не захавалася ніводнай легенды і падання.

    Тым не менш пакуль у Беларусі не выяўлена аналагаў такому ідалу-крыжу. Знаходжанне непадалёк ад магістралі пагражала яму знікненнем, таму дасведчаныя людзі вырашылі не пакідаць стод на адкрытым месцы і перавезлі яго ў Музей валуноў.

    Захаванне стода ў музеі дазваляе вялікай колькасці людзей бачыць яго, а навукоўцам даследаваць унікальны экспанат і расказваць пра яго, а значыць, і пра Беларусь, усяму свету.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/39/Таямніцы_каменных_валуноў.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz