ДЗЕДАВІЦА

ВАЛАСЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛАСЫ

    У міфапаэтычным плане гэта нябесны дождж, які абуджаў зямлю пасля першага веснавога грому і апладняў яе, надаючы жыццё ўсяму расліннаму свету. Шматлікія казкі, легенды, загадкі і замовы сведчаць, што В. з’яўляюцца жыццядайным асяродкам, у якім злучаны фізічныя і духоўныя сілы чалавека, і адначасова яны ўяўляюцца самым актыўным каналам энергетычнага сілкавання чалавека ад космасу.

    Адзначаная міфалагема прадвызначала прымхлівае стаўленне да В. з боку людзей і выклікала да жыцця шэраг забаронаў і прадпісанняў, якіх трэба было трымацца на працягу ўсяго жыцця.

    У пэўным сэнсе слова В.(перадусім іх наяўнасць або адсутнасць, іх стан, памеры, колер, упарадкаванасць або не прыбранасць) служылі тонкім індыкатарам духоўнага сталення чалавека, дакладным вонкавым маркёрам яго сацыяльнага становішча, сведчылі пра ступень аддаленасці ад першапачатковага прыроднага стану і акультуранасці іх носьбіта.

    У час нараджэння дзіцяці ў нованароджанага выстрыгалі невялікую пасму В. , упляталі іх у пупавіну і закопвалі ў чырвоным куце або пад парогам хаты. Асабліва ўважліва ставіліся да валасоў першага пастрыгу ў дзень адналецця дзіцяці: іх маглі пускаць на ваду, спаліць на прыпечку, але часцей за ўсё захоўвалі за абразамі на працягу ўсяго жыцця. Цяжарнай жанчыне забаранялася стрыгчы В. на працягу ўсяго перыяду цяжарнасці, каб плод не перастаў развівацца.

    Пастрыжаныя В. збіралі ў торбачку( маглі затыкаць у шчыліны ў сценах хаты) на працягу ўсяго жыцця, а пасля смерці складвалі ў падушку і клалі пад галаву нябожчыку.

    Кожны выпаўшы В. падбіралі, накручвалі на палец і ў такім выглядзе хавалі, каб іх не падабраў чараўнік або птушка і не наслалі на іх гаспадара хваробу(гл. Валасень2). Шырока вядомая на Беларусі прыказка: “На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гняздо не ў’е”.

    Лічылі, што В., падабраныя птушкай пасля вяртання з выраю і закручаныя ў гняздо, правакуюцьхваробу каўтун. Па характары заплятання В. можна было даведацца аб сацыяльным статусе іх носьбіта. Напрыклад, дзяўчаты насілі толькі адну касу, напярэдадні вяселля яе маглі абрэзаць, а часцей распляталі і перапляталі ў дзве касы, якія ўжо ўкладваліся “куклай” або “гняздом”.

    Жанчына не мела права пакінуць хату і зайсці ў храм з непакрытай хусцінай (наміткай) галавой. У момант родаў косы распляталіся. Для мужчынскай паловы сям’і В. таксама выконвалі важную ролю. Наяўнасць вусоў сведчыла пра полавае сталенне і магчымасць стварыць сям’ю і прадоўжыць свой род. Толькі жанаты мужчына меў права насіць бараду.

    На Навагрудчыне захаваўся старажытны звычай, які хутчэй за ўсё папярэднічаў храмаваму абраду “звядзення свечак” у час вянчання. Хросная маці маладога выстрыгала пасму В. з галавы жаніха і нявесты і падпальвала гэты пучок, каб “злучыць” навечна маладых. Сівыя В. былі сведчаннем сталага ўзросту і жыццёвай мудрасці.

    Адсутнасць В. лічылася прыкметай д’ябла(ідыёма “лысы чорт”). На Гомельшчыне захаваўся цікавы звычай, які датычыў паводзінаў пастухоў. У перыяд ад Юр’я і да Казьмы-Дзям’яна ім забаранялася стрыгчы В., каб каровы не разбрыдаліся, не губляліся ў лесе і каб іх не чапалі ваўкі.

    Вэядома мноства забаронаў і рэгламентацый, звязаных з вызначэннем найбольш аптымальнага часу пастрыгу і катэгарычнай забаронай рабіць гэта ў пэўны час. Казалі, што В. нельга стрыгчы ў аўторак, пятніцу і нядзелю. Пры гэтым улічвалі і нябесны фактар. Каб валасы раслі хутка і іх было шмат, лепшым часам для стрыжкі быў перыяд ад маладзіка да поўні.

    Нельга было стрыгчы В. у “міжыкалядзь” ( паміж першай і трэцяй куццёй), іх не чапалі ў святочныя дні, асабліва на Івана Галавасека. Забаранялася расчэсваць В. на Раство, іначай усе Каляды будзе балець галава або куры будуць разграбаць у куратніку ці на градах. У некаторых сітуацыях В. распускалі: у знак жалобы жанчыны так хадзілі да 40 дзён пасля смерці мужа, бацькі або сына.

    Каб лён быў валакністым і мяккім, жанчыны распускалі В., калі мялі лён. Непрыбранасць В. сведчыла аб вяртанне іх носьбіта у першародны, адпрыродны стан. Так, асноўным персанажам легенд пра Русальны тыдзень была русалка – жаночая постаць, утрапёная душа заўчасна загінуўшай дзяўчыны, якая выходзіла з “таго” свету, свету продкаў, каб выбраць сабе пару(“зашлакатаць” якога хлопца і павесці за сабою ў ваду).

    Характэрнай асаблівасцю вобраза русалкі былі доўгія распушчаныя В., што сімвалізавала яе прыналежнасць да прыроднай стыхіі. В. неслі ў сабе сакральную родавую(міжпакаленную) інфармацыю. Доўга і старанна жанчыны расчэсвалі В. на Вялікдзень, бо былі перакананыя: колькі В. на галаве, столькі будзе унукаў.

    А вось каб перасцерагчы чалавека ад сурокаў, на Грамніцы кожнаму з сямейнікаў бацька выпальваў на галаве крыж асвечанай у храме грамнічнай свечкай. У міфалогіі і этнаграфічных звычаях таксама надавалася рытуальнае значэнне жаночай прычосцы. Ва ўкраінскай мове выраз “волосом світити” азначае “быць дзяўчынай”.

    Пра замужнюю жанчыну кажуць “волосом засвітила”. Сузор’е Валасыняў, Валасажараў (Пляядаў) называлі яшчэ “Бабы”. У “Рыгведзе” сонечны прамень называецца “золатавалосым”( параўн. з паўночна-велікарускім “волосы сонца” – промні сонца пры ўзыходзе ці заходзе).

    У беларускай мове гэтаму адпавядае выраз “ косы сонца”( словы “Ты хапаў за косы сонца” ў вершы Янкі Купалы “На смерць Сцяпана Булата”, параўн. бел. дыял. Косы “валасы”).

    У Сярэднявеччы і нават пазней на ўсходзе Еўропы лічылася вельмі непрыстойным для жаночых жанчын “свяціць воласам” (В. павінны былі быць цалкам схаваныя пад галаўным уборам).

    У той жа час дзяўчаты хадзілі з распушчанымі В. Паводле беларускіх народных павер’яў, пакуль дзяўчына цнатлівая, да таго часу ў яе вялікія косы. Лічыцца, што каса засцерагае дзяўчыну ад усялякага ліха. Тым часам “у кожнай дзеўкі ў касе злосць сядзіць”.

    Дзяўчыне нельга прычэсвацца і мыцца ўвечары, іначай яна выйдзе замуж за пастуха. Жанчыне ж нельга нікому з-пад галаўнога ўбору паказваць В. , бо іначай “ нячысты можа падкаснуцца”.

    Як вядома з этнаграфіі, проставалосыя жанчыны ўвасаблялі Пятніцу (пазнейшы заменнік багіні Мокашы). Дзяўчына, згодна са звычаем, распускае В. у час вяселля, прычашчэння, а таксама В. распускаюць пры чараўніцтвах і гаданні.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ВАЛАСЫ

    Валасы — адзiн з iнфармацыйных каналаў чалавека, здавён лiчылiся крынiцай жыццёвых сiлаў. Цэлы шэраг рэгламентацый у дачыненнi да валасоў склаўся i ў славянскiх народаў.

    -Сярод славян да валасоў заўсёды было трапяткое, сакральна-ўзвышанае стаўленне. Таму катэгарычна забаранялася стрыгчы валасы дзiцяцi да года (каб не спынiць яго разумовае развiццё), першы рытуальны пострыг праводзiлi роўна ў год.

    -Каб валасы хутка раслi, нашы продкi раiлi стрыгчы iх на "маладзiку" — як месяц расце, так i валасы будуць расцi.

    - Сярод славян iснавала забарона расчэсваць валасы ў днi вялiкiх царкоўных i народных святаў, а таксама па пятнiцах. -У той жа час на Вялiкдзень сталыя людзi спецыяльна расчэсвалi валасы, каб "было столькi ўнукаў, колькi валасоў на галаве".

    -Да валасоў дзяўчыны цi жанчыны ў традыцыйнай культуры ўсiх славянскiх народаў было асаблiвае стаўленне. Іх убранне, укладка, некаторыя дадатковыя атрыбуты сведчылi аб сацыяльным статусе iх носьбiта, яго характары, ступенi паважлiвых адносiнаў да навакольных i адпаведна ўплывалi на характар адносiнаў да гэтай жанчыны.

    - Жанчынам катэгарычна забаранялася з’яўляцца на людзях з непакрытай галавой i распушчанымi валасамi ("простымi" валасамi).

    - "Простыя" валасы часцей за ўсё сiмвалiзавалi пераходнае становiшча iх гаспадынi. Так, раней iснаваў абрад, пры якiм жанчына, якая страцiла мужа, хадзiла з распушчанымi валасамi на працягу 40 дзён.

    -У той жа час парадзiсе, каб палегчыць роды, развязвалi ўсе вузлы i абавязкова распускалi валасы.

    -Па ўяўленнях беларусаў, састрыжаныя або вычасаныя валасы нельга раскiдваць. Бо тады яны маглi трапiць у рукi калдуна, i той, правёўшы з iмi пэўныя манiпуляцыi, мог лёгка паўплываць на лёс iх гаспадара.

    -Па структуры валасоў меркавалi i аб характары чалавека. Лiчылася, што той, у каго пругкiя валасы, валодае сярдзiтым, цяжкiм норавам. У кантэксце вясельнага абраду валасам надавалася выключная ўвага. З iмi выконваўся цэлы шэраг даволi важных рытуальна-абрадавых дзеянняў.

    -У час "пасаду" жанiху выстрыгалi цi выпальвалi валасы; нявесце некалькi разоў дзяўчаты-сяброўкi распляталi i запляталi валасы ў некалькi кос.

    -У косы нявесце запляталi "красу" (чырвоную стужку, якая выконвала ролю абярэга ад сурокаў i ўсемагчымых "падробак" нядобразычлiвых гасцей).

    -Часам валасы выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях. Напрыклад, у Навагрудку да нашых часоў захаваўся незвычайна змястоўны па сваёй сутнасцi абрад: пасаджоная (цi хросная) мацi брала некалькi валасоў з галавы жанiха i нявесты, скручвала iх, пераплятала iх памiж сабой, i спальвала, каб назаўжды "сплавiць" (аб’яднаць, злучыць) маладых.

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz