ДЗЕДАВІЦА

АДЗЕННЕ ДЛЯ ХРЫШЧЭННЯ НОВАНАРОДЖАНАГА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АДЗЕННЕ ДЛЯ ХРЫШЧЭННЯ НОВАНАРОДЖАНАГА

    Патрабаванні, якія прад'яўляліся да адзення нованароджанага, у якім ён будзе пасвечаны ў таінства веры і атрымае хрэснае, ці царкоўнае, імя. Хрысцільны ўбор шылі з новай, абавязкова з белай (светлай) тканіны, упрыгожваючы яго карункамі, гафтам.

    З чырвоных нітак плялі пояс-спавівальнік. Адзенне, у якім хрысцілі першынца, бацькі больш не выкарыстоўвалі – каб захаваць і перадаць яго чарговаму дзіцяці ўжо ў дзень яго хрышчэння.

    У народзе былі глыбока перакананы, што ў гэтым выпадку дзеці будуць жыць у любові і згодзе. Калі грудное дзіця памірала, яго хавалі ў той адзежы, у якой хрысцілі. Залатое правіла народнай культуры: калі жадаеце, каб вашы дзеці, а потым іх дзеці былі дружнымі, не аддавайце дзіцячыя рэчы, цацкі чужым людзям, няхай яны пераходзяць «па спадчыне» вашым сваякам.

    Старыя дзіцячыя рэчы і адзенне нясуць у сабе станоўчую энергетыку і збліжаюць людзей; катэгарычна забараняла прадаваць рытуальнае адзенне (вясельнае, хрысцільнае, «прыгатаванае на смерць», г.зн. пахавальнае).

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/a4a0282839289d65.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz