ДЗЕДАВІЦА

БЕЛБОГ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЕЛБОГ

    БЕЛБОГ - захавальнік і падавец дабра, поспеху, справядлівасці, шчасця. Белбог і Чарнабог - бажаствы дзённага святла і цемры, дабра і зла. Абое бажаствы ўдзельнічаюць у творчай дзейнасці прыроды: цёмнае, як прадстаўнік азмрочваючы неба і замыкальных дажджы хмарных дэманаў, і светлае, як граміцель хмар, што зводзіць на зямлю дажджавыя струмені і які прасвятляе сонца.

    Першапачаткова Белбог раўназначны Святавіту, у далейшым з імем Белбога, па перавазе, спалучаецца паняцце святла-сонца. Старажытны разьбяр зрабіў статую Белбога, якая адлюстроўвала суровага мужчыну з кавалкам жалеза ў правай руцэ.

    Славянам спрадвеку быў вядомы падобны (выпрабаванне жалезам) спосаб аднаўлення справядлівасці. Падазраванаму ў якой-небудзь правіне давалі ў рукі распалены кавалак жалеза і загадвалі з ім прайсці крокаў дзесяць. І таго, чыя рука заставалася цэлай, прызнавалі правым. (Славянская міталёгія)

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1

    БЕЛБОГ

    Бацькам Багоў з'яўляецца БеЛбог. Беларусы завуць яго яшчэ Белуном: Белбог зрабіў сабе Неба, а людзям — Зямлю і ўсё, што на ёй. Ён жа гаспадар Выраю. Людзям Белбог з'яўляецца ў вобразе гожага сівога дзеда з доўгай белай барадою. Ён апрануты ў белае адзенне і заўсёды з кіем у руках. Белбог літасцівы і творыць адно дабро.

    Напачатку Бог сам прыходзіў да людзей на зямлю. Ён навучаў іх, як жыць на свеце, як працаваць ды здабываць кавалак хлеба. Белбог справядлівы, але ліхому ніколі не спусціць, ніколі не даруе. Каб ён захацеў, то ўсіх Нядобрых Духаў звёў бы са свету. Але не робіць гэтага, каб на людзей быў страх, а то яны б і Бога забылі.

    Бывае ліхое і Бога перамагае, але гэта толькі на час, каб потым паказаць, што Белбог мацней за ўсіх. Бог над чалавекам з путаю не стаіць, кожны як хоча можа жыць. Калі хто Бога не баіцца, то ён горай сабакі. Што чалавек без Бога? Цьфу, ды і толькі! Сягоння — гад, а заутра — падла, ад якой толькі нос верне.

    Не таго Бог выслухае, хто ўмее добра яго прасіць, а таго, хто можа і не моліцца, а толькі шчыра ўздыхне ды падыме вочы да яго. Жыві па-Божаму, на Бога спадзявайся і нікога не бойся, бо мацней за Белбога нікога няма. Часам Белбог сыходзіць на Зямлю. Ён паказваецца толькі ўдзень, пры сонечным святле, і калі сустрэне ў дрымучым лесе вандроўніка, які заблукаў, выведзе яго на вялікую дарогу.

    Без Белуна цёмна ў лесе. У час жніва ён любіць паяўляцца на нівах і нават дапамагае жнеям. Любіць Бялун і пажартаваць, але заўсёды па-дабраму, і робіць багатыя падарункі. Ён можа раптоўна з'явіцца ў жыце з вялікім мехам на носе. Высачыўшы добрага работніка ці работніцу, падзаве да сябе рукою і просіць уцерці яму нос.

    Як толькі чалавек дакранецца да носа, з меха рангам пасыплецца золата і Бог знікне. Пра такога шчасліўца беларусы кажуць, што ён пасябраваў з Белуном. Белбог мае сына, які завецца Перуном

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/7.htm

    РАБІЎ БЕЛБОГ ЗЯМЛЮ

    Рабіў Белбог Зямлю. Вырабіў, выгладзіў — люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль ды і дзівіцца са сваёй працы: добра атрымалася. Тым часам Чарнабог ад злосці аж тросся, назіраючы за гэтым. Зайздрасць яго брала, што Белбог гэтак добра зрабіў.

    Як толькі Белбог схаваўся за нябеснымі брамамi, a іх цэлых сем, Чарнабог давай са злосці зямлі дзерці ды кідаць. Куды кіне — гара, куды са злосці плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз бачым.

    Сам зарыўся глыбока ў зямлю і зрабіў пад зямлёй свае гаспадарства. Зямлю Белбог перарабляць не захацеў, бо на ёй ужо жылі людзі, a іх не было куды выганяць. Так усё і засталося да нашых часоў.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/3.htm

    БЕЛБОГ(БЯЛУН)

    Бацькам Багоў з’яўляецца БеЛбог. Беларусы завуць яго яшчэ Белуном: Белбог зрабіў сабе Неба, а людзям — Зямлю і ўсё, што на ёй. Ён жа гаспадар Выраю. Людзям Белбог з’яўляецца ў вобразе гожага сівога дзеда з доўгай белай барадою. Ён апрануты ў белае адзенне і заўсёды з кіем у руках. Белбог літасцівы і творыць адно дабро.

    Напачатку Бог сам прыходзіў да людзей на зямлю. Ён навучаў іх, як жыць на свеце, як працаваць ды здабываць кавалак хлеба. Белбог справядлівы, але ліхому ніколі не спусціць, ніколі не даруе. Каб ён захацеў, то ўсіх Нядобрых Духаў звёў бы са свету. Але не робіць гэтага, каб на людзей быў страх, а то яны б і Бога забылі.

    Бывае ліхое і Бога перамагае, але гэта толькі на час, каб потым паказаць, што Белбог мацней за ўсіх. Бог над чалавекам з путаю не стаіць, кожны як хоча можа жыць. Калі хто Бога не баіцца, то ён горай сабакі. Што чалавек без Бога? Цьфу, ды і толькі! Сягоння — гад, а заутра — падла, ад якой толькі нос верне. Не таго Бог выслухае, хто ўмее добра яго прасіць, а таго, хто можа і не моліцца, а толькі шчыра ўздыхне ды падыме вочы да яго.

    Жыві па-Божаму, на Бога спадзявайся і нікога не бойся, бо мацней за Белбога нікога няма. Часам Белбог сыходзіць на Зямлю. Ён паказваецца толькі ўдзень, пры сонечным святле, і калі сустрэне ў дрымучым лесе вандроўніка, які заблукаў, выведзе яго на вялікую дарогу. Без Белуна цёмна ў лесе. У час жніва ён любіць паяўляцца на нівах і нават дапамагае жнеям.

    Любіць Бялун і пажартаваць, але заўсёды па-дабраму, і робіць багатыя падарункі. Ён можа раптоўна з’явіцца ў жыце з вялікім мехам на носе. Высачыўшы добрага работніка ці работніцу, падзаве да сябе рукою і просіць уцерці яму нос. Як толькі чалавек дакранецца да носа, з меха рангам пасыплецца золата і Бог знікне. Пра такога шчасліўца беларусы кажуць, што ён пасябраваў з Белуном. Белбог мае сына, які завецца Перуном.

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2014/03/31/belbog-byalun-belaruskaya-mifalogiya/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz