ДЗЕДАВІЦА

АМАТАРКА БЛІСКУЧАГА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АМАТАРКА БЛІСКУЧАГА

    Сарока. У павер’ях усходніх славян сарока з-за сваёй звычкі цягнуць у сваё гняздо яркія, бліскучыя рэчы набыла такія адмоўныя якасці як крадзеж, зладзейства. У казках з той жа нагоды яе называлі модніцай.

    Акрамя таго, сароку клічуць пляткаркай і балбатушкай: можна часта назіраць, як дзве сарокі, якія сядзяць побач на дрэве ці плоце, вітаюць адна адну гучнай балбатнёй, быццам дзве жанчыны распавядаюць адна адной навіны, стоячы каля калодзежа.

    * У той жа час бесклапотная балбатлівасць сарокі пад акном была прыкметай хуткага атрымання добрых вестак ці візіту доўгачаканых гасцей.

    * Прыкмячалі, калі сарока хаваецца пад дах, будзе сцюжа ці працяглы дождж.

    * Калі сарока залятала ў сенцы, раілі асцерагацца злодзея.

    * Забітую сароку вешалі ў хляве, пуні, як надзейны абярэг ад нячыстай сілы.

    * Добрым знакам удалага рыбнага лову былі сарокі, якія ляцяць парамі. Гэта прыкмета была неаднойчы праверана. Акрамя таго, існуе даволі простае тлумачэнне: калі надвор’е сырое і халоднае, сарокі пакідаюць гнёзды па адной, каб другая птушка грэла птушанят. Калі сарокі ляцяць парамі, значыць, надвор’е будзе цёплым і спрыяльным для клёва.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19069




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz