ДЗЕДАВІЦА

ПОПЕЛ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОПЕЛ

    Ва ўяўленнях беларусаў захоўвае жыватворную патэнцыю агню і таму задзейнічаны ў народнамедыцынскіх звычаях і рытуалах заклінання ўраджайнасці. У Чысты чацвер П. прасейвалі праз сіта і выкарыстоўвалі пры ліхаманцы, яго сыпалі на рагі ночваў, калі купалі “сурочанае” дзіця. Асаблівай сакральнай сілай надзяляўся калядны П. – ім пасыпалі каля кожнага дрэва ў садзе, каб добра зарадзілі.

    Сема “пладавітасці” і звязаныя з ёй эратычныя канатацыі ўскосна прысутнічаюць у імёнах казачных герояў кшталту Папялушка, Васька Папялышка ды інш. Судачыненне П. з агнём вызначае і яго абарончую моц, накіраваную на супрацьдзеянне варожым сілам, усяму лішняму і непатрэбнаму: П. абсыпалі ложак, калі дзяўчыну наведваў змей – каханак; калядны П. падсыпалі ў падрыхтаванае для насення жыта, каб не было “галаўні”, купальскім П. абсыпалі капусту “ад чарвей”.

    Далучэнне П. да хатняга агменю актуалізуе яго сувязь з продкамі, таму і казачнаму бездапаможнаму герою, якому наканавана атрымаць магічную дапамогу ад памерлых, адведзена месца ля печы, у П. (узгадаем Іванку Попельнага, які “сядзеў ды толькі П. перасыпаў”). Перабіранне П., змешанага з зернем, макам, належыць да ліку цяжкіх выпрабаванняў на шляху казачнага героя, але і ў такім разе на дапамогу прыходзіць міфічная істота з замагільнага царства, да прыкладу Сіўка – Бурка.

    Так П. стаў сімвалізаваць сам хатні агмень, усю сялібу і яе насельнікаў (як жывых, так і мёртвых): П. пераносілі са старой печы ў новую пры перасяленні ў другую хату. У беларусаў – католікаў у сераду сёмага тыдня перад Вялікаднем адзначалася адмысловае свята Папялец, калі свянцілі П. вярбы, пасвечанай у мінулую Вербніцу, і пасыпалі ім галовы на знак пакутаў Хрыста.

    Захоўвае П. і рэшткі сувязяў з нячыстай сілай: “Калі набраць П. з вогнішча на Купалле і стаць з ім на ростанях, туды зараз жа збягуцца ўсе вясковыя чараўніцы і будуць прасіць яго аддаць”. Гл. таксама Сопуха.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4223

    ПОПЕЛ

    Попел ва ўяўленнях беларусаў захоўвае жыватворную патэнцыю агню і таму задзейнічаны ў народнамедыцынскіх звычаях і рытуалах заклінання ўраджайнасці. У Чысты чацвер попел прасейвалі праз сіта і выкарыстоўвалі пры ліхаманцы, яго сыпалі на рагі ночваў, калі купалі "сурочанае" дзіця.

    Асаблівай сакральнай сілай надзяляўся калядны попел - ім пасыпалі каля кожнага дрэва ў садзе, каб добра зарадзілі. Судачыненне попелу з агнём вызначае і яго абарончую моц, накіраваную на супрацьдзеянне варожым сілам, усяму лішняму і непатрэбнаму. Попелам абсыпалі ложак, калі дзяўчыну наведваў змей-каханак.

    Калядны попел падсыпалі ў падрыхтаванае для насення жыта, каб не было "галаўні", купальскім попелам абсыпалі капусту "ад чарвей". Захоўвае попел і рэшткі сувязяў з нячыстай сілай. Попел пераносілі са старой печы ў новую пры перасяленні ў другую хату. У беларусаў-каталікоў у сераду сёмага тыдня перад Вялікаднем адзначалася адмысловае свята Папялец, калі свянцілі попел вярбы, пасвечанай у мінулую Вербніцу, і пасыпалі ім галовы на знак пакутаў Хрыста.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=115&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz