ПЯТРОВА ПАЛКА
Беларуская рэгіянальная (з Тураўшчыны) назва сузор'я Лебедзь, аднаго з найбольш характэрных сузор'яў летняга зорнага неба ў форме агромністага крыжа, утворанага купкай даволі яркіх зорак. Назва матываваная як крыжападобнай формай сузор'я, так і тым, што яно ў сучасную эпоху кульмінуе пасля паўночы ў перыяд прыкладна з Пятроўкі да Спасаўкі. Можа таксама разумецца як ключ ад нябеснага выраю, які, згодна з евангелічнай легендай, быў дадзены менавіта св. Пятру. Iншая назва Цароў крэст.
http://mifijslavyan.ru/stories2/252.htm