ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАПЛАЎНАЯ СЕРАДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАПЛАЎНАЯ СЕРАДА

    ПЕРАПЛАЎНАЯ (ГРАДАВАЯ, ГРАМАВАЯ, ПАЛАВЕНСКАЯ) СЕРАДА (ПЕРАПАЛАВЕННЕ, СЕРАДАПОСНІЦА) - чацвертая серада пасля Вялікадня. (Назву дала, відаць, царкоўная легенда, згодна якой у гэты дзень Божая Маці пераплывала раку.) Дзеці ўжо маглі купацца – аж да Спаса ці Іллі.

    У Лельчыцкім раёне не палолі , каб градам поле не пабіла; у Столінскім – баяліся, каб не заліў поле дождж; у Мазырскім -- каб не застала бура на рацэ. Дазвалялася толькі садзіць цыбулю, каб была горкай (Паўлюкоўскі, 1934).

    Народная традыцыя тут мае хоць нейкую сувязь з царкоўнай. Вернікі ў гэты дзень (палавіна 50-ці дзен ад Пасхі) просяць Бога «напаіць іх душы водамі набожнасці» і здяйсняюць звычай водаасвячэння.

    Алесь Лозка

     




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz