ДЗЕДАВІЦА

ВЫТОКІ РЭК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЫТОКІ РЭК

    Рака Проня

    Катэгорыя водных аб’ектаў, якія нярэдка сакралізаваліся. Ушанаванне В. р. у міфалогіі непасрэдна звязана з культам вады і культам крыніц. Такое ўшанаванне вытоку якой –колечы ракі магло набыць і рацыянальнае тлумачэнне, асабліва калі вада гэтай крыніцы мела лекавыя ўласцівасці. У беларускім фальклоры досыць шырока распаўсюджаныя паданні пра В. р., хоць чым закрытыя, кабне цякла вада.

    Неабходнасць прыкрыцця вытоку звычайна тлумачыцца смерцю патанулага ў крыніцы дзіцяці ( звычайна гэта дзіцячараўніцы або цыганкі). За гэта В. р. былі заткнутыя, як сведчаць паданні, шчоткаю або авечай воўнай ( в. Горск Бярозаўскага, Поразава, Свіслацкага, Карабы Ашмянскага р-на), закрытыя чыгуннай юшкай ці патэльняй (г. Капыль, в. Падлессе Баранавіцкага р-наў), каменем ( в. Покрышава Слуцкага р-на) або проста праклятыя (в. Арэцічы Жабінкаўскага, Дзеракі Вілейскага р-на) або проста праклятыя ( в. Арэцічы Жабінкаўскага, Дзеракі Вілейскага р-наў), пасля чаго выток часткова перасыхаў ці зусім пераставаў цякчы.

    Пры В. р. блізу в. Верхаўляны Бераставіцкага р-на раней побач з паганскім свяцілішчам ляжаў вялізны валун. Тутэйшыя людзі верылі, што крыніца б’е менавіта з-пад яго. Згодна з паданнем, крыніца нібыта была такой магутнай, што даводзілася затыкаць яе мяшкамі з воўнай. Меркавалі, што калі камень зрушыць з месца, то крыніца разліецца і затопіць вёску.

    Крыніца блізу в. Кемяны Ашмянскага р-на, дзе бярэ пачатак р. Вільня (левы прыток Вяллі), лічылася святой. Там стаяў вялікі па памерах Чортаў камень. Паводле падання, каля крыніцы вадзіліся чэрці і здані. Археалагічныя раскопкі паказалі, што на беразе крыніцы яшчэ ў жалезным веку існавала паганскае свяцілішча. В. р. Вяллі паданні звязваюць са Сцёп-каменем (гл. Сцяпан), хоць той знаходзіцца за колькі кіламетраў.

    Сцёп- камень належыць да катэгорыі камянёў- “краўцоў”. ЯкЧортавыя камяні, так і камяні –“ краўцы” звязаныя з міфалагічнымі ўяўленнямі, што прысвячаліся богу Вялесу. Вялес па прычыне сувязі з левымі, ніжнімі полюсамі бінарных апазіцыяў (ніз, халодны, вільготны, мокры) меў дачыненне да зямных водаў, крыніцаў ( ці хаця б да часткі іх) і да В. р. З жаночых персанажаў міфалогіі адзначана сувязь з зямнымі водамі сакральнай пары Вялеса багіні Мокашы (пазней яе вобраз зліўся з хрысціянскай святой Кацярынай).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/682




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz