ДЗЕДАВІЦА

ЗНАХАР, ЗНАХАРКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗНАХАР, ЗНАХАРКА

    Паводле народных уяўленняў чалавек, надзелены звышнатуральнымі (магічнымі) здольнасцямі, якія ў адрозненне ад чараўніка выкарыстоўвае для дапамогі людзям. Як і чараўнікі, З. падзяляюцца на “прыродных” (моцных) і “навучоных” і маюць цесную сувязь з рамёствамі (кавальствам, ганчарствам ды інш.) і промысламі (напрыклад, пчалярствам, паляўніцтвам). Існавала павер’е, што пэўная азнака “прыроднага” З. – яго нараджэнне на свет адразу з усімі зубамі (гл. Зуб).

    Моцныя З. маюць здольнасць прадказваць будучыню (варажыць), лячыць разнастайныя хваробы як у людзей, так і ў жывёл, выступаюць як абаронцы людзеё ад “чараў” і нячыстай сілы. У якім бы абліччы нячысцік не з’яўляўся да людзей, моцны З. яго адразу мог убачыць і распазнаць. Найгалоўная здольнасць “прыроднага” З. – яго ўлада над сілаю слова.

    Патаемным словам такі З. мог перамагчы любога нячысціка. Веды і ўменне З. звычайна ўсведамляюцца як дадзеныя Богам. Сіла З. разглядалася як мацнейшая за сілу хрысціянскага святара, але прыблізна роўная чарадзейскай. Адсюль значная распаўсюджанасць сюжэта аб суперніцтве, двубоі З. і чараўніка.

    Лічылася таксама, што моцныя з. ведаюць усе сакрэты апошніх. Паводле народных уяўленняў, З. разумее мову дрэваў, звяроў і птушак, выдатна разбіраецца ў лекавых зёлках, можа адрозніць крыніцу з жывой вадой ад крыніцы з вадой мёртвай: а таксама кіраваць змеямі (вужамі) і ваўкамі (параўн. уладу чараўнікоў над зайцамі і семантычную апазіцыйнасць зайца і ваўка).

    Перадача магічных ведаў і прыёмаў адно толькі ў межах роду дазваляе разглядаць “прыродных”, “патомных” З. як нашчадкаў жрэцкіх карпарацый той ці іншай вясковай акругі (характэрна, што і ў XIX – XX стст. “моцныя” З. ніколі не жывуць на блізкай адлегласці адзін ад аднаго), якія намінальна ўспрынялі хрысціянства і такім чынам былі “легітымізаваныя” як “белыя”, “добрыя”, нягледзячы на поліэістычную сутнасць іх практык.

    З. “навучоныя” ведаюць прыёмы (замовы) ад некалькіх хваробаў, якімі, як правіла, авалодалі выпадкова. Знахарства такога кшталту шырока бытуе ў беларускай вёсцы і ў наш час.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1902




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz