ДЗЕДАВІЦА

МАЦЕЙ (МАЙСЕЙ, МАІСЕЙ МУРЫН, МУРУН)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАЦЕЙ (МАЙСЕЙ, МАІСЕЙ МУРЫН, МУРУН)

    10 верасня у праваслаўных, 28 жніўня у каталікоў Мацей (Майсей, Маісей Мурын, Мурун) – абаронца ад запойнага п'янства. Прысвятак вельмі прызнавалі жанчыны, чые мужыкі пілі гарэлку (Раманаў, 1912).

    Існавалі і прыказкі: «Майсей Мурын – сцаліцель ад п'янства» (Паўлюкоўскі, 1934); «Пасля Мацея мужык на полі не пацее» (Рапановіч, 1974).

    Даследчыкі (Усаў У.) выказваюць меркаванне, што падставай для прызнання прападобнага Маісея Мурына (каля 400 г.) як абаронцы ад п'янства з'яўляецца тое, што ён у маладосці займаўся разбоем і п'янствам, але затым пры дапамозе Бога прызнаў свае грахі, пакаяўся і стаў падзвіжнікам строгай набожнасці.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz