ДЗЕДАВІЦА

КУЗЬМА І ДЗЯМ’ЯН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУЗЬМА І ДЗЯМ’ЯН

    Прысвяткі народнага календара (14 ліпеня і 14 лістапада н.ст.). У асобах святых народ бачыў апекуноў і дарадцаў сваім галоўным справам – сенакосу і падрыхтоўцы да жніва, увосень – малацьбе. У фальклоры К. і Дз. малююцца прыземленымі, з тымі ж клопатамі, што і простыя людзі: “На Кузьму і Дзям’яна касіць не рана”; “Кузьма і Дзям’ян прыйшлі і на сенакос пайшлі”; “Святы Кузьма сярпы робіць, святы Дзям’ян сярпы грабець”.

    На Усходнім Палессі ліпеньскі прысвятак называлі “Кузьма-сякач” і пазбягалі працаваць на полі і ў гародзе, каб святы не пасек ўсё градам. Лістападаўскі прысвятак адпаведна адлюстраваны ў народных песнях: “Кузьма і Дзям’ян на восень содзяць, на помач просяць малыя святкі: “ Бярыце цапкі””.

    У народнай легендзе К. і Дз. маглі выступаць як кавалі. Таму на абодва прысвяткі не працавалі ў кузнях, бо лічылі Кузьму (відавочна, з-за сугучнасці яго тмя) апекуном кавальства, а дні К. і Дз. – святамі кавалёў.

    Чаргаванне маразоў, якія скоўвалі зямлю і ваду, і адлігаў вобразна пададзеныя ў прыказцы “Кузьма закуе, а Міхал (21 лістапада н. ст.) раскуе”. Гэты дзень асабліва шанавалі і незамужнія дзяўчаты, бо верылі, што святыя К. і Дз. спрыяюць вяселлям.

    Да Піліпавага посту заставалася 2 тыдні, і дзяўчат яшчэ не пакідала надзея на замужжа. Да К. і Дз. звярталіся ў вясельных песнях з просьбаю “скаваць свадзьбу крэпкую.

    Даўгавечную, на векі неразлучную”. Песня “Кузьма” выконвалася беларусамі Смаленшчыны толькі для тых, хто вянчаўся ўпершыню, і не спявалася ўдовам і ўдаўцам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2833




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz