ДЗЕДАВІЦА

ПЯРУН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЯРУН

    (агульнаславянскае Perunъ), Дундар, у паганскай мiфалогii бог грому i маланкi. П. меў шмат агульных рысаў з аналагiчным культам Пяркунаса у балцкай мiфалогii. Яшчэ ў iндаеўрапейскай мiфалогii бог навальнiцы звязваўся з вайсковай функцыяй. Згодна з летапiсным апiсаннем, у кiеўскiм пантэоне багоў князя Уладзiмiра iдал П. быў драўляным з сярэбранай галавой i залатымi вусамi. Свяшчэнным дрэвам П. быў дуб, а адным з атрыбутаў лiчылiся каменныя сякеры. Знойдзеныя ў зямлi, такiя сякеры раней сярод беларускiх сялян прынята было называць «громавымi» цi «перуновымi» стрэламi (гл. Перуновы стрэлы). На мiлаградскiх гарадзiшчах знойдзены маленькiя глiняныя сякеркi, якiя мелi ватыўнае значэнне. Культ каменнай сякеры быў распаўсюджаны ў старажытнасцi ў Беларусi, Прыбалтыцы, Польшчы, Германii, у карпацкiх гуцулаў. Яшчэ ў XXII стст. вобраз П. у славян-паганцаў асацыяваўся з вогненнай сякерай, якая ляцiць па небе. Да зброi П. належалi таксама камянi (у некаторых мясцінах перуновымi камянямi называлiся белямнiты). Да нашага часу валун блізу в. Расходна Сенненскага р-на мае назву «Пярун-камень». У ваколiцах Нясвiжа адно з гарадзiшчаў мясцовыя жыхары называюць «Перунова гара», блізу в. Верхаўляны ў Бераставiцкiм р-не недалёка ад паганскага свяцiлiшча ёсць «Перунова поле», з якiм звязана павер'е, што тут у час навальнiцы ў чалавека абавязкова б'е Пярун. На дне Дняпра (блізу Кiева) i ў нiзоўях Дзясны знойдзены ствалы дубоў, у старажытнасцi прысвечаных культу П. У ствалы дубоў былi ўбітыя адпаведна дзевяць i чатыры скiвiцы дзiка (вастрыямi вонкi). На думку В. Н. Цiмашчука, семантыка лiчбы «дзевяць» сведчыць пра сувязь з балцкай мiфалагiчнай сiстэмай. Па ягоным меркаванні, дуб прыплыў па Дняпры з больш паўночных раёнаў, дзе яшчэ захоўвалася балцкае насельнiцтва. У лiтоўскiх тэкстах побач з чатырма i сям'ю iпастасямi Пяркунаса згадваецца яго дзевяць iпастасяў. У адным з усходне-славянскiх рукапiсаў XV ст. падаецца формула «Перунъ есть многъ», гэта значыць, мае шмат iпастасяў. Ёсць падставы меркаваць, што адной з iпастасяў, своеасаблiвым эпiтэтам П. (а можа, i яго сынам) лiчыўся Ярыла. Паводле шэрага крынiцаў, дзень П. святкаваўся 20 лiпеня пазней Iллёў дзень (у каталікоў, 2 жніўня ў праваслаўных). У гэты дзень паганцы прыносiлi крывавыя ахвяры. У летапiсе сказана, што ў 983 г. за тыдзень да Перунова дня ў Кiеве пачалi рыхтаваць да ахвярапрынашэння «мечем жребий на отрока и девицю» Сярод шматлiкiх эпiтэтаў П. у племянную эпоху на асобных тэрыторыях маглi ўзнiкнуць лакальныя iмёны. Разглядаючы легенду пра святога Меркурыя Смаленскага, В. Ластоўскi адзначаў, што ў аснове смаленскай легенды збярогся вельмi даўнi народны мiф пра маладое вясновае Сонца, якое ў асобе ярага Грымотнiка пабiвае агiднага велiкана духа цемры i холаду. Блiзкiя асновы iмёнаў Iллi Мурамца i Меркурыя дазваляюць меркаваць, што абодва яны маскiруюць сабой паганскае iмя з падобнай асновай або эпiтэт бога Грымотнiка. Дастаткова рана адлюстраваннi П. з'яўляюцца ў старажытным мастацтве, потым у рэлiгiйнай, а пасля i ў вайскова-дзяржаўнай сiмволiцы. Яшчэ ў старажытных хетаў сустракаюцца выявы бога вершнiка Пiрвы, апекуна царскай дружыны. На славянскай пасудзiне VIII-X ст.ст. з Вышагрода Дрвалаў (тэрыторыя Польшчы) ёсць малюнак коннiка з трыма зігзагападобнымi абрысамi маланак над iм. Польскi даследнік В. Шафраньскi лiчыць гэты малюнак выявай П. Старажытна-славянскую статуйку каня з касым крыжам на ёй (Опаль, Польшча) той жа даследнік звязвае з уранiчна-атмасферна-астральным божышчам на кшталт Пяруна-Сварога-Дажбога ў адной асобе. Даследнікi мiфалогii Вяч. Ус. Iванаў i У. М. Тапароў прыйшлi да высновы, што хрысцiянскi святы Георгiй-Юры судачыняўся ў славян з абодвума героямi асноўнага мiфа з П. i Вялесам. Вывучэнне гiсторыi паходжання беларуска-лiтоўскага герба Пагоня дае падставу лiчыць, што правобразам вершнiка герба быў паганскі бог Ярыла, цесна звязаны з культам П. У сiстэме бiнарных апазiцый П. звязваецца з правымi, верхнiмi полюсамi апазiцыi, а яго працiўнiк Цмок з левымi, нiжнiмi. У старажытным Кiеве iдал П. стаяў на гары, а Вялеса унiзе, на Падоле. Адно са свяцiлiшчаў у гонар П. знаходзiлася блізу г. Ноўгарада ва ўрочышчы Пярынь. Пры раскопках было выяўлена, што цэнтральную частку свяцiлiшча складала прыўзнятая над навакольнай паверхняй гарызантальная пляцоўка ў выглядзе правiльнага кола дыяметрам 21 м, абкружаная колавым ровам шырынёй да 7 м i глыбiнёй больш за 1 м. У цэнтры кола стаяў драўляны стод (iдал) П. Перад стодам знаходзiўся ахвярнiк у выглядзе кола, складзены з брукавых камянёў. Роў вакол культавай пляцоўкi меў выгляд абадка, які нагадваў велiзарную кветку з 8 пялёсткамi. У кожным такiм пялёстку-выступе ў час паганскiх святаў распальвалi рытуальнае вогнiшча, а ва ўсходнiм гарэў «нязгасны» агонь. У летапiсе пра богаслужэнне П. сказана: «Ему же яко богу жертву приношаху и агонь неугасающий за дубового древия непрестанно паляху». На тэрыторыi Беларусi да свяцiлiшчаў, прысвечаных П., частка даследнікаў далучае помнiк блізу в. Ходасавiчы Рагачоўскага р-на. З пiсьмовых крынiцаў вядома, што пры заключэннi дамоваў з Вiзантыяй усходнеславянскiя паганцы клялiся, паводле свайго звычаю, « оружьемъ своим и Перуном богомъ и Волосом скотьим богомъ». Мяркуецца, што П. клялiся якраз воiны княскай дружыны. Магло быць і так, што П. i яго дамiнавальную ролю ў славянскiм пантэоне меў на ўвазе Пракопiй Кесарыйскi (VI ст.), якi пiсаў: «Яны (славяне i анты) лiчаць, што адзiн толькi бог, тварэц маланак, з'яўляецца валадаром над усiм»
    http://mifijslavyan.ru/stories2/258.htm

    ПЯРУН

    Пярун— сын Белбога, захавальнік нябеснага агню. Гэта велічны, статны, высокага росту мужчына з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. Седзячы на грамавых жорнах, якія нясуць Гарцукі, ён раз'язджае па небе. Пярун узброены молатам і лукам-вясёлкай са стрэламі-маланкамі. Стрэламі, пушчанымі з лука, ён забівае памагатых Чарнабога, якія нагрувашчваюць велізарныя хмары, каб закрыць сонца, сарваць месяц, сабраць у хмары пітво жыцця — ваду.

    Ударамі каменнага молата Пярун разбівае хмары, і апладняльная вада льецца на Зямлю. Памагатыя Чарнабога разбягаюцца і хаваюцца па ўсім Свеце, і тады Пярун пачынае на іх паляванне.

    Як Пярун кідае стрэлы-маланкі, дык усё баіцца, дрыжыць, нават дождж палохаецца і пачынае бы з вядра ліць. Маланкі-стрэлы бліскаюць не роўна, а касіцамі, бо Нядобрыя Духі хочуць ухіліцца, таму страла за імі ляціць умітуські. Стрэлы забіваюць, а агонь спальвае. Свае ўдары Пярун скіроўвае часцей за ўсё на горы, дзе звычайна збіраецца плойма Нядобрых Духаў.

    Нядобрыя Духі ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб схавацца там. Тады Пярун знішчае і жытло чалавека. За страты ад пажару ён багата ўзнагароджвае. Калі здарыцца, што страла трапіць у чалавека, то Бог узнагародзіць яго за тое ў будучым жыцці. Душа чалавека, забітага Перуном, адразу ідзе ў Вырай.

    У Перуна ёсць жонка. Гэта Багіня лета, якую завуць Цётка-Грамаўніца. Яна прыгожая, мажная, сталая жанчына, якая з'яўляецца беларусам на полі. Галава яе прыбрана спелымі каласамі, у руках спелыя плады.

    Служаць Перуну Духі-памагатыя — Гарцукі. У вольны час яны жывуць у вялікіх гарах. У час усходу і захаду сонца гуляюць па гарах. У поўдзень Гарцукі стралою носяцца на конях па палях і лясах. Ноччу, калі наступае час Чарнабога і яго памагатых, Гарцукі ў выглядзе розных драпежных птушак лятаюць у паветры, выконваючы даручэнні Перуна.

    Памагатыя Перуна — магутныя Духі. Гарцукі здольныя ўтвараць вятры, буры, віхуры.

    http://mifijslavyan.ru/stories4/8.htm

    ПЯРУН

    Вобраз старажытнай міфалогіі ўсходніх і інш. славянскіх народаў, вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсходніх і інш. славянскіх народаў, бог грому і маланкі. Падобны да стараж.-грэчаскага бога Зеўса і стараж. – рымскага Юпітэра. У стараж. славян увасабляў навальнічную хмару, якае дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У “Аповесці мінулых гадоў” сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяцілішчы-капішчы (рэшткі некаторых знойдзены на Беларусі). Ідалы П. былі пастаўлены ў Кіеве (побач з Дажбогам) і Ноўгарадзе. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыі і рысы П. нададзены Ільі.
    Паводле стараж. бел. павер’яў П. трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменнем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі, як стрэлы. На ўяўленні пра П. зрабіла ўплыў хрысціянская рэлігія: лічылі, што П. накіроўвае свае ўдары на чорта, які нібыта хаваўся ў час навальніцы пад дрэвамі. Рэлігійнае значэнне вобраз П. страціў у канцы 19 – пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў бел. фальклоры: стараж. сякеры называліся перуновымі стрэламі, гром – П.; з яго вобразам звязана шмат бел. прымавак і праклёнаў.
    http://rv-blr.com/dictionary/show/18644




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz