ДЗЕДАВІЦА

РОСТАНІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РОСТАНІ

    Увасабленне прасторавай (гарызантальнай) праекцыi мадэлi свету, адзiн з найважнейшых каналаў камунiкацыi з «iншасветам». Найбольшую рытуальную значнасць Р. як «нулявая», «пачатковая» кропка прасторы набываюць у «крытычныя», «пераходныя», паводле мiфалагiчнай свядомасцi, прамежкi часу (буйнейшыя каляндарныя святы: Каляды, Купалле ды iнш.; апоўначы, апоўдні). Так, у Гродзенскай губ. заклiнальныя юраўскiя песнi выконвалiся на Р., там жа ў некаторых мясцiнах Вiцебшчыны раскладалi купальскае вогнiшча. Як моцны iнфармацыйны канал Р. выкарыстоўваюцца ў разнастайных (як правiла, калядных i купальскiх) варожбах. Апоўначы на Шчадрэц дзяўчаты, выйшаўшы на Р., гукалi: «Доля, доля адгукніся!» Паводле асацыяцыяў з пачутым (спевы на добрае жыццё, нехта паехаў да замуж жа i г. д.), прагназавалася будучыня. Неабходнай умовай падобных варожбаў на Р. быў шэраг прадпiсанняў, заклiканых нiвеляваць прыкметы культуры i падкрэслiць прыналежнасць чалавека да свету прыроды. На Случчыне у Купальскую ноч, каб даведацца аб суджаным, «дзеўкi голыя... бягуць на растанцы, становяцца ракам i зубамi, бы гавяда, рвуць падарожнiк. Яны з гэтым зеллем моўчкi бягуць дамоў i кладуцца спаць». Сiтуацыя Р. магла быць змадэляваная i ў хаце. Так, перад сном на Каляды дзяўчаты (хлопцы) ставiлi пад ложак гаршчок з вадою, паклаўшы на яго лучыну крыж-накрыж. Суджаным лiчыўся той, хто пераходзiў гэты масток у сне. Пры варажбе на лёс сына-салдата нанач крыжам у куток хаты клалi кавалкi хлеба. Згрызеная луста азначала няшчасце i «старану», дзе яно адбывалася. Камунiкатыўныя функцыi Р. шырока выкарыстоўвалiся i ў знахарскай практыцы: гэта месца, дзе ў вынiку дара-абмену (ахвярапрынашэння) з «iншасветам» можна ўнікнуць хваробы. Напрыклад, каб пазбавiцца ад уплываў нячыстай сiлы, трэба было хлеб, якiм «выкаталi» цела хворага, апоўначы, калi не чуваць нiякiх гукаў, аднесцi на Р., стаць, заклаўшы рукi за спiну «каб не пераксцiцца», i па тры разы на пярэднюю i бакавую дарогi пакланiцца да зямлi, сказаўшы: «Свят Дабрахот, хлеб соль прымi, а раба божага прасцi». Р. як месца волевыяўлення прадстаўнiкоў сакральнай сферы фiгуруе i ў радзiннай абрадавасцi. Так, калi ў бацькоў часта памiралi дзецi, яны iшлi на Р., каб запрасiць «збожных кумоў» першых выпадковых людзей, нiбыта пасланых Богам. Герой чарадзейнай казкi («Прыгажуня-жонка»), таргануўшы за вяроўку на крыжы, што стаяў на Р., атрымлiвае ад Бога жонку, пазней гэткiм жа чынам трапляе на «той» свет. У той жа час Р. асэнсоўвалiся як месца, цесна звязанае з небяспечнымi прадстаўнiкамi iншасвету нячыстай сiлай, што выклiкала пэўныя перасцярогi. Выпраўляючыся з дзiцем «да хросту», кумы пакiдалі на Р. ахвяру нячысцiку глiну i соль, што сiмвалiзавала нечалавечую ежу. Паводле фальклорных твораў (легендаў, былiчак, казак), менавiта на Р. адбываецца сустрэча чалавека з «нячыстым» (чортам), а таксама заключэнне з iм пагадненняў i хаўрусаў. Ю. Крачкоўскi прыводзiць аповед пра помсту панамару, якi не пусцiў у карчму душы няхрышчаных дзяцей. З таго часу ў яго заўсёды на Р. лопалiся на бочках абручы. На Р. пакiдалi прынясеннi русалкам, хавалi закладных нябожчыкаў. Падобныя вераваннi дазваляюць бачыць у Р. нават цэнтр антысвету, месца надзвычайнай сакральнай напругі. Разам з тым Р. як мяжа вёскi, паселiшча ўспрымалiся адпаведна як гранiца свайго, асвоенага, i чужога, невядомага. Дарэчы, да Р. праводзiлi госця i там жа яго чакалi. Таму Р. сталi месцам сустрэчы чалавека з усiмi магчымымi праявамi іншасвету. Сувязь Р. з светам памерлых выяўляецца ў звычаi хаваць ля iх няхрышчаных дзяцей, а таксама вiсельнiкаў ды iншых самазабойцаў. Агульна распаўсюджанай на Беларусi традыцыяй з'яўляецца ўсталяванне на Р. крыжоў як сродку, што нейтралiзуе патэнцыйную небяспеку гэтага месца для чалавека i соцыуму. Важнае месца займае i матыў трох дарог з цэнтрам-каменем на Р. як iдэя выбару жыццёвага шляху. http://mifijslavyan.ru/stories2/222.htm




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz