ДЗЕДАВІЦА

БАРЫСАВЫ КАМЯНІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАРЫСАВЫ КАМЯНІ

    Манументальныя помнiкi эпiграфiкi 12 ст. на тэр. Беларусi; 7 велiзарных валуноў з высечанымi на ix крыжамi i надпiсамi ў выглядзе грэчаскай формeлы “Господи помози рабу своему ... “. Вядома 5 ка¬мянёў у рэчышчы 3ах. Дзвiны - па аднаму каля в. Падкасцельцы за 5 км ад Полацка i каля г. п. Друя, тры каля г. Дзiсна (2 каля былой в. Балоткi, адзiн каля былой в. Hакоўнікi); 2 на сушы - каля в. Дзятлаўка Аршанскага р-на (т. зв. Рагвалодаў камень) i каля в. Высокi Гарадзец Талачынскага р-на.

    Захавалiся тры камянi: адзiн з дзiсен-cкix камянёў (з надпiсам “Сулиборь хрьст” ), што ў 1887-88 падняты з дна paкi i адпраўлены ў Маскву (знаходзiцца ў музеi-запаведнiку “Каломенскае”) ; камень з в. Падкасцельцы, што ў 1981 падняты i ўстаноўлены каля Сафiйскага сабора ў Полацку; камень. што ў Друi. Астатнiя помнiкi разбураны.

    Да прыняцця хрысцiянства (10 ст.) камянi былi язычнiцкiмi фетышамi. Неўраджаi i голад у пач. 12 ст. на Падзвiннi прывялi да адыходу ад хрысцiянства, вяртання да язычнiцкiх вераванняў i шанавання камянёў, каля якiх кaлiсьцi малiлiся аб ураджаi. Полацкi князь Барыс (правiў у 1127 - ¬29), якi быў вельмi набожны, для барацьбы з язычнiцкiмi культамi загадаў высякаць на камянях крыжы, па форме падобныя на крыж з «Галгофай», што сiмвалiзавала ператварэнне язычнiцкiх капiшчаў у хрысцiянскiя алтары.

    З язычнiцкiм аграрна-магiчным веснавым святам урадлiвасцi звязаны хрысцiянскi культ святых Барыса i Глеба, што сiмвалiзаваў свята першых усходаў яравых (прыняты ў 1072, канчаткова ўстаноулены ў 1115). Каб сiнтэзаваць язычнiцкiя i хрысцiянскiя вepaвaннi, узвысiць першых стараж.pycкix святых, а таксама ўвекавечыць сваё iмя, князь Барыс загадаў высякаць хрысцiянскiя надпiсы з iмeм Барыса. Яно згадваецца на 6 камянях (лiчыцца, што надпiсы высечаны ў мai 1128, у днi барысаглебскiх свят).

    На Рагвалодавым (Барысаглебскiм) камянi высе¬чана iмя Васiля (Рагвалода), сына Барыса « … в лето 6679 (1171) мая в 7 день доснен крест сий. Господи! Помози рабу своему Василию в крещении, имем Рогволоду, сыну Борисову». У народзе камянi былi вядомы пад назвамi Барыс, Барыс-Хлебнiк, Барыс Глеб, Барысаглебскi, Пiсар, Пiсанiк i iнш.

    Захавалася шмат паданняў пра камянi: на дзiсенскiх надпiсы нiбыта высечаны залатымi лiтарамi; на кaмeнi каля в. Падкасцельцы быццам бы часта з'яўляецца бохан хлеба. Асаблiва шана¬валi камянi на сушы. У в. Bысокi Гарадзец у дзень святых Барыса i Глеба (2 мая) да каменя, над якiм пабудавана каплiца, i ручая пад назвай Барыс хадзiлi хрэсным ходам.

    Камень назы¬валi «Кравец» або «Сцяпан», з iм звязана паданне, нiбыта пад каменем жыў кравец, якi добра шыў адзенне, пакуль адзiн чалавек не пасмяяўся з яго, заказаўшы яму шыць “нi тое, нi сёе “. Захавалася шмат паданняў пра Рагвалодаў камень. Згодна аднаму з ix - гэта акамянелая жывёлiна, калiсьцi ка¬мень быў на чатырох нагах i меў галаву.

    Мясцовы млынар адсек яму галаву i перарабiў яе на жорны, якiя caмi змалолiся ў пясок i перамалолi ўсё багацце i сям'ю млынара. Паводле другога падання пад каменем знаходзiлася магiла князя Васiля (Рагвалода), якi загiнуў тут у бiтве. Паводле трэцяга на гэтым месцы адбылася бiтва памiж Рагвалодам i друцкiмi князямi. Рагвалод перамог i ў гонар перамогi загадаў высечы на кaмeнi крыж з надпiсамi.

    Паводле чацвёртага падання Рагвалод, вяртаючыся з паходу, адпачываў з дружынай i ўбачыў тут свайго бацьку - нябожчыка Барыса з братам Глебам. У гонар гэтага быу пастаўлены камень¬ - помнiк i названы Барысаглебскiм.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8713




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz