ДЗЕДАВІЦА

ДАМАВІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАМАВІК

    Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. Лакальныя назвы хатнік, гаспадар. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека ў белай вопратцы, з сівой барадой і доўгімі валасамі, які жыў у хаце (пад печчу ці за печчу – падпечнік, запечнік) або ў сенцах, каморы, клеці.

    Паводле павер’яў у кожнай хаце (сям’і) быў свой Д. (увасабляў памерлага гаспадара – апекуна патрыярхальнай сям’і), які нібыта ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку (запальваў агонь, прасушваў збожжа ў клеці, даваў корм коням), назіраў за сямейным побытам, а тых, хто быў вінаваты ў сямейных сварках, нядбайна вёў гаспадарку, караў (шкодзіў жывёле і інш.).

    Прымхлівыя людзі імкнуліся задобрыць Д.: у памінальныя і святочныя дні яго гукалі да стала, “частавалі” лепшымі стравамі, звярталіся з просьбай, каб не рабіў шкоды.

    Рэлігійнае значэнне вобраз Д. страціў у канцы 19 – пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў бел. фальклоры (пераважна ў былічках).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12083




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz