ДЗЕДАВІЦА

ПОСЦІЛКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОСЦІЛКА

    Узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкаратыўнага, а э мінулым і абрадавага прызначэння; від мастацкіх тканін. Тэхнікай выканання, памерам, кампазіцыйна-арнаментальным вырашэннем блізкая да дывана. П. засцілаюць ложак, ёю накрываюць, яе вешаюць на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты; П. засцілалі выязныя сані і вазкі, клалі маладым пад ногі ў час благаславення іх ў вясельным абрадзе, лічылі важнай часткай пасагу маладой.

    Грубатканую П. называюць радзюжкай. Традыцыйныя П. ткалі ў 3 -4 ніты або перабіранай (“на дошчачку”, “на пруткі”, “на матузы”, “у пераборы”) ці шматнітовай тэхнікай ткацтва. Паводле формы прамавугольныя (1,5 – 2,3 м даўжыні, 0,9 – 1,5 шырыні) з двух (рэдка аднаго) кавалкаў тканіны з ільняных нітак (або аснова льняная, уток ваўняны).

    Вызначаліся разнастайнасцю арнаментальных кампазіцый, каларытам. У мастацкім афармленні найбольш характэрныя кампазіцыі з геаметрычных форм арнаменту, утвораных спалучэннем двух колераў (бела-чорны, вохрыста-чорны, малінава-чорны, бела-карычневы). Побач з узорамі клетак, паскаў пашыраны двухкаляровы арнамент “дымкі”, “імгліцы”, “ваконцы”, “краткі”, “кружкі”.

    Сустракаюцца чырвона-бардовыя, малінавыя, жоўтыя, белыя мальнкі зорак, вазонаў, кветак на чорным фоне. Стрыманы каларыт ранейшых па часе П. абмяжоўваўся натуральным колерам матэрыялаў і адценнем фарбаў, якія рабілі ў хатніх умовах з кары дрэў, кветак, раслін і г. д. У наш час П. ўвайшла ў інтэр’ер гарадской кватэры і вясковай хаты.

    Іх вырабляюць на фабрыках мастацкіх вырабаў, а таксама па-ранейшаму ткуць на кроснах, але з баваэняных, акрылавых, віскозных, шаўковых нітак машыннага прадзення. Нар. майстрыхі, якія ткуць П. для ўласных патрэб, выкарыстоўваюць самапрадзеныя ніткі воўны, афарбаваныя анілінавымі фарбавальнікамі. Замена сыравіны і фарбавальнікаў паўплывалі на дэкаратыўныя і пластычныя якасці П.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18613




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz