ДЗЕДАВІЦА

ГАСПАДАРЫ ХАТЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАСПАДАРЫ ХАТЫ

    Хатнікі бліжэй за ўсіх стаяць да чалавека, удзельнічаюць у найбольш важных хатніх справах беларусаў. Калі Хатнік апякуецца над домам, усё ў ім ідзе спраўней. Немалаважную ролю пры гэтым адыгрывае месцазнаходжанне дома. Каб пазбегнуць магчымага па гэтай прычыне непаразумення з Хатнікам, гаспадар павінен правільна вызначыць месца, дзе паставіць хату.

    Дзеля гэтага ў чатырох месцах, дзе прыблізна прыйдуцца вутлы хаты, насыпаецца жыта. Калі праз ноч жыта застанецца некранутым, то гэта верная прыкмета, што Хатніку падабаецца абранае месца. А калі жыта акажацца разгрэбеным, значыць Хатнік супраць пабудовы дома на абраным месцы.

    Тады гаспадар павінен насыпаць чатыры кучкі жыта на іншым месцы і так рабіць да таго часу, пакуль пасля ночы жыта не застанецца некранутым. Калі ж гаспадар пабудуе дом на месцы, якое не падабаецца Хатніку, то ён будзе ўночы з трэскам і грукатам разгульваць па доме і псаваць у ім рэчы.

    Улічваючы, што без Хатніка не абысціся і што ён не заўсёды выявіць свае знаходжанне ў доме, прадбачлівы гаспадар запрашае яго сам. Заклікаюць Хатніка ў Велікодную ноч такімі словамі: «Выбач, дзедка (ці браток), за трывогу, але толькі прыйдзі ка мне не зелен, як лісціна, не сінь, як хваля на вадЗе, не панур, як воўк.

    Прыйдзі такі, як я сам!» З'явіцца двайнік гаспадара — чалавек таго ж росту, складу, у такой самай адзежы. Ён перш за ўсё патрабуе захаваць тайну спаткання: ні на яве, ні ў сне, ні бацьку, ні маці гаспадар не павінен выдаваць гэтай тайны пад страхам, што Хатнік не толькі перастане рабіць дабро, але і спаліць дом, якому перад гэтым спрыяў.

    Усе Хатнікі помсцяць гаспадару, які чамусьці адступіўся ад іх. За розныя абразы ад хатніх яны караюць не крыўдзіцеля, а гаспадара. Не ў кожную хату ўвойдзе закліканы Хатнік, а толькі ў тую, якая прыйшлася яму даспадобы. Пры пераходзе гаспадароў у новае жыллё, якое чымсьці не спадабалася Хатніку, ён застаецца ў старой хаце, пакуль тая не разбурыцца.

    Тады Хатнік пераходзіць да новых гаспадароў, але увесь час злуецца на былых, якія кінулі яго, і помсціць ім. Хатнік любіць, калі ў гаспадарцы ўсё падабрана ў адпаведнасці з яго асабістым густам, тады ён з асаблівай стараннасцю дапамагае гаспадару. Ён цярпець не можа шуму і сваркі, неахайнасці, бруду, абыякавасці і неакуратнасці ў рабоце.

    Хатнік любіць гаспадароў і гаспадынь працалюбівых, рахманых і цвярозых. Месца жыхарства Хатніка ў доме рознае: на печы, пад печкаю. Спіць ён таксама на печы ці пад печчу, таму яго часам называюць Падпечнікам. Звычайным жа месцам знаходжання Хатніка лічыцца запечны кут, адкуль ён заходзіць у падпол, у падпечак, дзе бавіць час з мышамі і курамі.

    Любімае яго месца — у запечным куце. Адтуль ён назірае за сям'ёю ў час поўнага збору яе за сталом, пры прыёме гасцей, дзеля чаго ён высоўваецца над паверхняю печы па грудзі. Калі яго не запрашаюць, Хатнік спускаецца на самы ніз запечнага куга, дзе звычайна дрэмле. Устае Хатнік рана. Палохае пеўня, штурхаючы яго.

    Певень з перапуду лопае крыламі і крычыць — будзіць гаспадароў на працу. Акрамя месцаў у хаце Хатнік можа туліцца ў сенцах, на гарышчы і ў клеці, калі пераважна там летняю парою знаходзіцца сям'я. Звычайна ён садзіцца на жэрдачку, на палок, на жорны ці на ўбіты ў сцяну драўляны крук. Хатнік даволі чула ставіцца да гаспадара.

    Ён прадбачлівы і часта папярэджвае яго пра розныя няшчасці. Перад вялікай бядой ён плача, стогне. Апоўначы сярод усеагульнага спакою і цішыні можна чуць такія стогны — гэта сумнае прадказанне. Хатнік часта прадказвае будучыню, паведамляючы стукам у дзверы ці ў сцяну хаты. Часам Хатнік-прадказальнік папярэджвае сямейнікаў у час сну.

    Ён балюча сціскае горла ці кладзе на таго, хто спіць, сваю руку. Калі рука калматая і цеплая — гэта на шчасце, дакрананне голай i халоднай рукі прадказвае бяду. З'яўленне ж Хатніка ў сваім сапраўдным выглядзе азначае смерць гаспадара. 3 Хатнікам трэба жыць у згодзе, трэба ўмець яму дагаджаць. Прагневіш яго — і ён не толькі не будзе спрыяць, але нават можа пашкодзіць у гаспадарцы.

    Хатнік мае стасункі з гаспадаром і сямейнымі мужчынамі, і толькі найбольш прыгожыя сямейныя жанчыны карыстаюцца нязначнай яго ўвагаю. Калі Хатнік сыходзіцца з гаспадаром, ён дабрадзейны слуга дому. Дастаткова толькі без сведкаў выказаць уголас свае жаданні, як ён праяўляе незвычайную дзейнасць.

    Чысціць, мые сцены і мэблю, выконвае работы найбольш любімых ім асоб — шые, прадзе, мые, меле па начах; ён закручвае любімчыкам кучары, пляце косы, адганяе ад тых, хто спіць, насякомых. У той жа час Хатнік сцеражэ дом і дабро. За ўсю бескарыслівую дапамогу Хатнік патрабуе ад людзей толькі пашаны і каб яны не забывалі яго ва ўрачыстыя для сям'і дні.

    Удзячныя гаспадары шануюць Хатніка просьбаю з'явіцца за стол (у памінальныя дні), пасцілаючы дзеля яго чыстае палатно ад парога да стала. Падобнае, але маўклівае запрашэнне робяць яны і тады, калі збіраюць гасцей на іншыя святы. Са свайго звычайнага кутка Хатнік вылазіць толькі на Дзяды для ўдзелу ў агульнай вячэры.

    Яму выказваюць асаблівую пашану: дарога да стала высцілаецца белым палатном, стравы прапануюцца самыя лепшыя, пераважна малако. Часцей за ўсё Хатнік прымае чалавечы выгляд; тады ён — тоўсты, сярэдняга росту мужчына з напалову сівою лапацістаю барадою, з прыгожым, дабрадушным тварам, блакітнымі адкрытымі вачыма. Валасы на галаве раскудлачаны, спускаюцца на лоб, за выключэннем часткі твару вакол вачэй і носа.

    Усё цела, нават далоні і падэшвы пакрыты, нібы пушком, мяккаю поўсцю. Зусім чалавечыя пазногці яго даўгаватыя і нейкія асабліва халодныя, што адчуваецца, калі Хатнік гладзіць. Часам ён зусім старэнькі, а ростам з пяцігадовае дзіця, са зморшчаным тварам, белаю як снег барадою, сіва-жоўтымі валасамі на галаве, з фасфарычным бляскам вачэй, ад якіх ідуць у бакі палосы святла.

    Ёсць рэдкія дамы і сем'і, дзе Хатнік часта і падоўгу ўтрымлівае прыняты чалавечы выгляд. Тады, у залежнасці ад пары года і надвор'я, ён носіць то цёплую, то лёгкую адзежу. Але і летам, і зімою ён ходзіць босы, без шапкі, надзявае яе толькі перад смерцю гаспадара. Калі па смерці гаспадара ў доме застаецца варты пераемнік, Хатнік не перастане спрыяць да таго часу, пакуль да яго будуць захоўвацца пачатыя адносіны.

    Калі ж у кіраванне домам уступіла жанчына і яно зацягваецца, Хатнік аслабляе сваю спрыяльную дзейнасць, а нярэдка і зусім спыняе яе, застаючыся толькі сведкам заняпаду былога дабрабьпу. У Хатніка толькі адна жонка. Пасля смерці яе ён можа ажаніцца да чатырох разоў, але не на сваячках — інакш ён абавязаны пакінуць хатнюю службу і стаць, напрыклад, Лесавіком, Вадзяніком, Балотнікам.

    Ад сваей жонкі Хатнік мае сыноў і дачок. Дасягнуўшы ўзросту, сыны звычайна становяцца Хатнікамі новых пабудаваных дамоў; дочкі ж выдаюцца замуж за Хатнікаў, хоць некаторыя з іх застаюцца ў дзеўках назаўсёды. Хатнікі спраўляюць вяселлі сваіх дзяцей у залежнасці ад дастатку ў доме, дзе жывуць, — то багата, то сціпла.

    Хатнікі нас бачаць, а мы іх — не. Нябачна для людзей, у чалавечым жытле вядуць Хатнікі свае існаванне, п'юць, ядуць, смуткуюць і радуюцца, нараджаюцца і паміраюць. Час харчавання, сну і работы Хатнікі размяркоўваюць у адпаведнасці з прынятым у доме распарадкам. Паколькі Хатнік вельмі капрызны, то цяжка растлумачыць прычыну яго сімпатый і антыпатый.

    Калі хто з членаў сям'і не палюбіцца Хатніку, то Хатнік наганяе на яго сум, панурасць. Нелюбімец захворвае, сохне і, нарэшце, памірае, паколькі быў нежаданы. У кожным доме, у кожным падпечку хаты можа жыць толькі адзін Хатнік. Хатнік-чужак часта паяўляецца ў дварах, гумнах, пунях і іншых сядзібных пабудовах у выглядзе кошкі ці іншай жывёліны.

    Ён шкодзіпь гаспадару і гаспадарцы, вядзе барацьбу са свойскім Хатнікам. Часам пад уздзеяннем Хатніка-чужака здараюцца хваробы людзей і скаціны і розныя няшчасці. Хатнікі, як і людзі, бывае, сварацца і б'юцца. Небяспечна ўмешвацца ў бойку Хатнікаў, асабліва калі гаспадар памылкова прыме бок чужака: гэта можа выклікаць гнеў свайго Хатніка.

    Барацьба Хатнікаў заканчваецца тым, што або пераможаны чужы Хатнік пакідае дом, або чужак, выжыўшы мясцовага Хатніка, пасяляецца на яго месцы. Прыблудны Хатнік не надта клапоціцца пра двор, дзе часцей за ўсё ён пераварочвае ўсё дагары нагамі. А напалоханы непарадкамі ў хаце селянін звычайна не адважваецца аб'явіць адкрытую вайну прыблуднаму Хатніку, баючыся розных непрыемных выпадковасцяў хваробы ці нават смерці.

    Ён звяртаецца за парадаю і непасрэднаю дапамогаю да чараўніка, якому вядомыя тайны быцця Хатнікаў, Лесавікоў, Палевікоў і Вадзянікоў, які добра разумее іх узаемныя адносіны і адносіны гэтых Духаў з людзьмі.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/53.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz