ДЗЕДАВІЦА

ПАКРОЎ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗIЦЫ I ПРЫСНАДЗЕВЫ МАРЫI
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАКРОЎ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗIЦЫ I ПРЫСНАДЗЕВЫ МАРЫI

    Адно з найбольш шанаваных святаў Праваслаўнай Царквы. У Х стагоддзi ў Влахернскай царкве Канстанцiнопаля, куды ў V стагоддзi з Палесцiны былi перанесены рыза Багародзiцы, яе галаўны ўбор (мафорый, амафор, пакрывала ад галавы да ног) i частка пояса, цудоўна з’явiлася сама Багародзiца.

    У гэты час iшла жорсткая вайна, сарацыны забiвалi вернiкаў. Не маючы дастатковай магчымасцi супрацьстаяць захопнiкам, жыхары Канстанцiнопаля з малiтвай звярнулiся да Багародзiцы.

    У нядзелю, падчас лiтургii, святы Андрэй, у гонар Хрыста юродзiвы, паглядзеў на неба i ўбачыў, як па паветры iдзе Прачыстая Дзева. Яна ззяла нябесным святлом i iшла ў суправаджэннi анёлаў i святых.

    Прачыстая Дзева пачала слёзна малiцца за хрысцiян аб вызваленнi ад ворагаў. Калi Марыя падышла да прастолу, яна зняла са сваёй галавы пакрывала i распасцёрла яго над усiмi прысутнымi ў храме.

    Пакрывала ў яе руках ззяла "ярчэй за сонечныя прамянi". Дзякуючы заступнiцтву Прачыстай Дзевы вораг пакiнуў тэрыторыю, прылеглую да Канстанцiнопаля. Сярод усходнiх славян свята Пакроў Боскай Мацi святкуецца з сярэдзiны ХІI стагоддзя.

    У гонар Пакрова Боскай Мацi будавалiся храмы, пiсалi абразы.

    l У народзе дзень Пакрова Прасвятой Багародзiцы атрымаў таксама сiмвалiчны змест: снег, якi выпадаў у гэты дзень, называлi "снежным покрывам" зямлi, а значыць, неабходна было скончыць усе сельскагаспадарчыя работы: "Прыйшлi Пакровы, пытаюць, цi да зiмы гатовы", "Хто сее на Пакровы, не будзе мець чаго даць карове".

    l Пакровы — першы надыход маразоў, холаду, снегу, прымаразкаў — своеасаблiвая мяжа памiж восенню i зiмой.

    l У Беларусi i сёння свята ўшаноўваюць залатое правiла народнай культуры — пасля Пакроваў нельга кранаць зямлю: "Не чапай зямлю да Радаўнiцы i пасля Пакроваў, смерць будзе ў тваiм родзе". Казалi так: "На Пакроў зiма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю, i пасля гэтага дня да вясны нiхто не можа яе чапаць".

    Асаблiва гэта тычыцца закладкi фундаменту, будаўнiцтва агароджы, тыноў, усталявання помнiкаў на могiлках.

    l Пакровы традыцыйна лiчацца "ахоўным" (спрыяльным) часам для вяселляў. З гэтага дня пачынаюцца так званыя "восеньскiя вяселлi": "Пакровы i зямлю, i дзеўку пакрыюць", "Бацюшка Пакроў, пакрый зямлю сняжком, а мяне маладу — жанішком".

    l Пакрытая галава здавён была прыкметай замужняй жанчыны: дзяўчаты хадзiлi з непакрытай галавой, а замужнiя жанчыны павiнны былi мець галаўны ўбор. l Калi на Пакровы iдзе снег, гэта прадказвала вялiкую колькасць вяселляў.

    Казалi: "Прыйдуць Пакровы дзяўчыне галаву пакрыць", а "Не пакрылi Пакровы, не пакрые i Раство". Так у народнай свядомасцi аб’ядналiся амафор Багародзiцы, снежны пакроў зямлi i вясельнае ўбранне нявесты — вэлюм.

    l Дзяўчаты, якiя верылi ў сiлу свята Пакроваў, iх здольнасць пасадзейнiчаць шлюбу, ранiцай iшлi ў царкву, запальвалi свечку перад абразом Дзевы Марыi i казалi: "Пакроў пакрыў зямлю снегам, раку лёдам, рыбу луской, а мяне чапцом (вэлюмам) пакрой". Iснавала павер’е: хто раней запалiць свечку, той раней возьме шлюб.

    l З 14 кастрычнiка паўсюдна пачыналiся Пакроўскiя кiрмашы.

    l У гэты дзень абавязкова пяклi блiны. Лiчылiся, што дзякуючы гэтаму сям’я ўдала перазiмуе. Гэты абрад так i звалi — "запякаць вуглы", гэта значыць зберагчы, захаваць сям’ю, хату, гаспадарку.

    l Свята Пакровы было даволi вызначальным для стану надвор’я, асаблiва для зiмовага перыяду. Давайце назiраць i разважаць разам з нашымi продкамi: Якiя Пакровы, такая i зiма.

    На Пакровы да абеду восень, па абедзе — зiма. Калi снег да Пакроваў пойдзе — зiма будзе не хутка. Калi жоравы адляцяць да Пакравоў — зiма будзе ранняя i халодная.

    Калi лiсце з дуба i бярозы на Пакровы ападзе чыста — да лёгкага года, а не ападзе — да суровай зiмы. Ад першага снегу да саннага шляху шэсць тыдняў. Калi да Пакрова дня снег не пакрыў зямлю — на Каляды не будзе снегу. Якая пагода на Пакровы, такая i на Раство.

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz