ДЗЕДАВІЦА

АЛЕШЫНА, АЛЬХА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АЛЕШЫНА, АЛЬХА

    Шматлікія рэкі і азёры на землях усходніх славян і сёння пакрыты алешынай – куставой раслінай, якая расце ў нізкіх балотных месцах. Алешыну часцей за ўсё выкарыстоўвалі як дровы. Але каштоўнасць гэтага дрэва – у яго кары, якая дае прыгожы насычаны чырвоны колер, і таму алешыну нарыхтоўвалі для афарбоўкі тканіны. Сок і свежая драўніна алешыны пад уздзеяннем кіслароду маюць яркі чырвоны колер. 

    Так нарадзілася паданне аб тым, што «на алешыне схаваўся чорт ад ваўка, якога сам і стварыў. Але воўк разарваў чорта і афарбаваў дрэва, на якім сядзеў чорт, яго ж крывёй». У народнай культуры алешыну звязвалі з «тым» светам і вельмі часта выкарыстоўвалі  ў ахоўнай магіі. Галінкамі алешыны «запарвалі» гліняныя жбаны для малака, каб ніхто не мог сурочыць  (пашкодзіць) карову.

    Невялікія кавалачкі кары алешыны клалі ў адзенне маладых як абярэг ад няшчасцяў  і хвароб, якія могуць наслаць нядобразычліўцы на вяселлі. Галінкі алешыны ставілі па краях палеткаў і агародаў як абярэг ад граду і маланкі;  Лічылася: калі купацца ў вадзе ручая ці ракі, абапал якіх расце алешына, – можна  зняць з сябе шматлікія захворванні і сурокі.

    Лекары выкарыстоўвалі алешыну як вяжучы, загойваючы раны сродак, пры лячэнні  грыжы і запаленні скуры. (Беларуская міталогія).

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда». Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ca6e20a52237f9b5.html

    У беларусаў алешына, альха - гэта татэм ці фетыш і па-гэтаму сярод беларусаў шмат людзей з прозвішчамі, вытворнымі ад імя гэтай расліны, таксама шмат і тапанімаў.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz