ДЗЕДАВІЦА

ЛЕС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЕС

    Элемент ландшафтавага коду традыцыйнай беларускай мадэлі свету, які разам з іншымі элементамі гэтага коду (полем, стэпам, рэкамі, азёрамі, гарамі, камянямі) на свій лад структуруе прастору “гэтага” свету, будучы семантычна вельмі адрознымі. Яны, як правіла, маюць памежныя або медыяльныя функцыі, здзяйсняючы як бы склейку або розных частак “гэтага” свету, або розных светаў паміжсобку.

    Аднак семантычны градыент у гэтым кодзе задаецца ў нашых казках парай Л. – стэп, якія прымаюць на сябе і пэўныя касмалагічныя канатацыі дзеля скарэляванасці з парай “гэты свет” – “іншы свет”. Л., безумоўна, грае адну з галоўных роляў у структураванні казачнай эпічнай прасторы.

    Гэтая роля выяўляецца, у прыватнасці, у тым, што ў двух тамах “Чарадзейных казак” з серыі “Беларуская народная творчасць” (усяго 219 казак) лексема “лес” (і сінанімічныя ёй лексемы “пушча” і “бор”) сустракаецца 502 разы і ледзь не ў кожнай казцы. Зразумела, што гэткая папулярнасць Л. у беларускім фальклоры цалкам натуральная.

    Здзівіць магло б якраз адваротнае ў дачыненні да культураў лясной зоны, да ліку якіх належыць і беларуская традыцыйная культура. У бальшыні дуалістычных міфалогій Л. уваходзіць у якасці адмоўнага полюса ў адну з падставовых апазіцый “паселішча” – “лес”, рэпрэзентуючы стыхію, варожую чалавеку. Уяўленні пра Л. як пра добры ці, прынамсі, не безварункава варожы даволі рэдкія ў традыцыйных міфалогіях. Беларуская традыцыя якраз належыць да гэткага рэдкага тыпу.

    Пацвярджаецца гэта некалькімі паказальнымі прыкладамі:

    1) вельмі часта галоўны герой нашых казак – гэта чалавек Л.: або паляўнічы (“ахвотнік”, “егар”), або ляснік, або проста лясны жыхар. Дарэчы прыгадаць, што паляўнічым быў і легендарны першапродак беларусаў князь Бай (ці Бой0;

    2) чароўнай жонкай галоўнага героя становіцца дачка або ўнучка гаспадыні лесу; 3) сама бабка, гаспадыня лесу, або гаспадар лесу дапамагаюць галоўнаму герою ў яго прыгодах. Семантычныя асаблівасці Л. праяўляюцца ў пераважным акцэнтаванні вертыкальнага накірунку і вертыкальных рухаў, асабліва ў паваротных пунктах сюжэту.

    Вылучанасць у лесе вертыкальнага накірунку падкрэсліваецца самымі рознымі сімвалічнымі і паэтычнымі сродкамі. Так, лясны гаспадар ці лясная гаспадыня або іх унучкі ці дочкі маюць уладу над насельнікамі ўсіх трох галоўных сфер касмічнай вертыкалі: над “гадамі паўзучымі” (касмалагічны “Ніз”), над “розным звяр’ём” (“Сярэдзіна”) і над “розным птаствам” (“Верх”).

    Але цікава, што дарогу ў “іншы свет” – мэту вандроўкі галоўнага героя – як правіла, ведаюць і здольныя па ёй правесці героя прадстаўнікі ніжняй касмічнай сферы (жаба або лягушка). Яны па натуральных прычынах увесь час знаходзяцца паблізу “іншага свету”. Прычым прывязка да сваёй сферы ў іх нагэтулькі моцная, што кульгавую жабку герой нават не можа паднесці (г. зн. падняць у сярэдзінную сферу), бо іначай яна дарогі не знойдзе.

    Аднак часам правадырамі героя ў “іншы свет” аказваюцца насельнікі сярэдняй сферы (напрыклад, воўк) як тыповыя медыятары. А вось з таго свету на гэты белы свет героя часта выносіць цудоўная птушка. У кожным разе маршрут героя адбываецца па, гэтак бы мовіць, вертыкалізаванай гарызанталі: з гары – долу пры руху на “той свет” і з долу – ўгару пры вяртанні з “таго свету”.

    У адрозненне ад Л. як блізкага і ў багата якіх кантэкстах суаднесенага са сферай “свайго” стэп у казках амаль безварункава суаднесены са сферай “чужога”: ён сам знаходзіцца ў “чужой старане”. Л. і стэп у нашым фальклоры супрацьпастаўленыя і паводле прыкметаў поўнага – пустога. Будучы абодва медыяльнымі ландшафтавымі элементамі, яны пры гэтым аказваюцца па – рознаму прасторава арыентаванымі.

    У Л. пераважае вертыкальная арыентацыя, тады як у стэпе – гарызантальная. Л. апасродкуе дачыненні Неба (Верху) і Зямлі (Нізу), у стэпе гэтыя дачыненні беспасярэдныя, што ўласціва хутчэй раннім фазам касмагенезу. Л. семантычна маркіруе Поўнач і Верх, стэп – Поўдзень і Ніз. І, як вынік усяго, Л. аказваецца максімальна прыцягнутым да сферы сакральнага, а стэп – адпаведна да інфернальнай сферы.

    Задаваная сімваламі Л. і стэпу полюснасць ёсць, бадай, адна з найбольш яскравых асаблівасцяў прасторавай арганізацыі беларускай міфапаэтычнай мадэлі свету.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3093

    ЛЕС

    Толькі схаваецца сонейка, як гушчэча загамоніць усялякімі галасамі. Там рагочуць Русалкі, гойдаючыся на галінах, там ломіць дрэвы ды трашчыць усялякая нечысць, а там ціхенька вылазіць з лазовых кустоў цэлая чарада Начніц.

    Недзе там, за лесам, хаваецца сонца. 3-за лесу, лесу цёмнага прыходзяць чараўнікі, з'яўляюцца невядомыя Духі і пачвары. За лесам пачынаецца Чужы Свет. Калі хто захоча ўбачыць Ляснога Духа, то трэба ў самую поўнач пайсці ў лес і там паклікаць яго па імені, ён і з'явіцца.

    Але трэба ўмець ад яго адкаснуцца, а то завядзе куды-небудзь у балота ды там і загубить. Ідучы ў лес, лепш за ўсё надзець сарочку навыварат, то ніякі Лясун не падмане і не будзе вадзіць ды блытаць па лесе.

    Ходзячы па лесе, нельга абыходзіць вакол дрэва, бо Лясун закружыць галаву і пачне вадзіць па лесе. У лесе няможна таксама лажыцца на зямлю дагары, бо заблудзішся, а трэба адпачываць, лежачы бокам ці нічком або седзячы на пні ці калодзе.

    Даўней па лясах было многа звяроў і птушак, а ў рэках і азёрах — рыбы. Усе яны мелі сваіх гаспадароў, якія сцераглі іх ад паляўнічых і рыбакоў.

    Лясы Бог сам засеяў, толькі як стала людзей больш прыбываць, то пачалі секчы лес пад палі, каб вырасціць больш хлеба, а да канца свету і зусім згубяць лясы, бо штодзень усё прыбывае народу.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/70.htm

    ЛЕС - у значнай меры варожая прастора для чалавека, шчыльна заселеная багамі, духамі. Яна мяжуе з тэрыторыямі дзейнасці чалавека, часцей за ўсё з полем, і паміж імі падтрымліваецца сувязь.

    Пераступіць мяжу паміж полем і лесам - значыць увайсці ў чужую прастору. У лесе жывуць богі, бажкі, духі, святыя жывёлы і растуць святыя расліны.

    У большасці сваёй яны падпарадкаваны цёмным сілам, якія ў сваю чаргу служаць Чарнабогу. Лес займае ў жыцці беларуса значнае месца: дазваляе будаваць і абаграваць жыллё, дае дадатковыя прадукты харчавання. І чалавек пераадольвае свой страх і ідзе ў лес, спадзяючыся зладзіць з духамі, якія і ім валодаюць. Галоўнае - не правакаваць іх.

    Частку духаў можна залагодзіць, прынясучы ім ахвяру: кавалак хлеба, сала ці іншай ежы. Але ёсць духі, што на ўсе часы захавалі крыўду на чалавека і заўсёды гатовыя помсціць яму. У лесе жывуць святыя жывёлы, растуць размаўляючыя расліны і трава.

    Ёсць людзі, якія чуюць і разумеюць іх мову, могуць пазнаць ў іх утойваючуюся сілу: лячэбную ці атрутную, і пры якіх хваробах якая расліна дапамагае. За лесам пачынаецца чужая зямля, іншы свет.

    Там садзіцца сонца. Адтуль, з-за леса цёмнага, прыходзяць чараўнікі і невядомыя духі і пачвары. Галоўным у лесе з'яўляецца Лясун.

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz