ДЗЕДАВІЦА

РАГВАЛОД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАГВАЛОД

    Першы вядомы нам полацкi князь, якога «Аповесць мiнулых гадоў» узгадвае пад 980 г., калi ён быў забiты будучым кiеўскiм князем Уладзiмiрам Святаславiчам. Нібыта празрыстая этымалогiя iмя Р.: Рогъволодъ «той, хто валодае рогам», давала падставы некаторым даследнікам, напрыклад Б. Рыбакову, сцвярджаць яго славянскае паходжанне. Але з большай упэўненасцю можна казаць, што Р. быў варагам, аб чым пераканаўча сведчыць летапiс: «Рагвалод прыйшоў з-за мора i трымаў уладу сваю ў Полацку». Гэта ж сцвярджае i нарвежская сага аб Ragnheiрr, якая была дачкой Ragnvaldrа з Palteska. Гэтыя iмёны i назва скандынаўскiя варыянты iмёнаў дзейных асобаў нашай гiсторыi. Беларуская традыцыя ведае і іншае вымаўленне імя полацкага князя Рогвальд, што значна бліжэй да скандынаўскага варыянта. Дадамо, што сярод нарвежскіх і шведскіх конунгаў было распаўсюджана імя Ragnvaldr. Можна выказаць меркаванне (С. Санько), што ўсе гэтыя імёны маюць першы кампанент, які тоесны з паўночна-германскім ragnar «багі», якое, імаверна, стасуецца з літ. regti, лат. redzзt «бачыць, сузіраць», адкуль літ. rгgana, бел. дыял. рагана «ведзьма, чараўніца». Такім чынам, у аснове разгляданых імёнаў ляжыць тэма «прарочы дар, дар прадбачання» *ragn, агульнае для балцкага рэгіёна, і азначаюць яны «той, хто валодае *ragnам, дарам прадбачання, вешчавання» (параўн. яшчэ літ. rгginimas «абвестка, позва»). Заўважым, што гэты ж кампанент уваходзіць і ў склад імені дачкі Р. Рагнеды. Але ж чаму iмя Рагнеды не патрапіла пад значную славянскую апрацоўку, а iмя князя было поўнасцю перапрацавана на славянскi манер Рагвалод? Яшчэ з неалiтычных часоў у Еўропе рог лiчыўся сiмвалам плоднасцi i багацця, з чым можна параўнаць i беларускую казачную формулу «з рога ўсяго многа». Iмя Р. сведчыць аб тым, што славянскае насельнiцтва Полацка прыпiсвала свайму князю рытуальна-рэлiгiйнае трыманне плоднасцi прыроды i дабрабыту народа, што паказвае сакралiзацыю княскай улады. Захавалiся тапанiмiчныя абекты, звязаныя з iмем Р., як, напрыклад, гара Рагвалода.

    http://mifijslavyan.ru/stories2/243.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz