ДЗЕДАВІЦА

ВЯНОК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЯНОК

    1) упрыгожанне з кветак, зеляніны, стужак, паперы, пер'я і інш. у форме кружка, які надзявалі на галаву. Паводле спосабаў вырабу і аздаблення В. падзяляюцца на 4 віды. Віты В. з палявых кветак (адуванчык, валошка, рамонак), барвенку, руты насілі дзяўчаты летам.

    Такі В. быў неабходным атрыбутам традыцыйных абрадаў, у т. л. вяселля, купалля, куста, а таксама дажынак, на які плялі В. з каласоў збажыны і кветак. Пашыраны па ўсёй Беларусі. В. - абручык рабілі з лазы, галінак дрэва і абгортвалі рознаколернай тканінай ці паперай; аздаблялі зелянінай, штучнымі кветкамі, васковымі ягадкамі; ззаду прывязвалі рознаколерныя стужкі, тасёмкі.

    Вядомы найбольш у Брэсцкім Палессі. В. на каркасе выраблялі з лубу, бяросты, кардону, накшталт сіта без дна (вышынёй 10 - 16 см) і абцягвалі тканінай. Звонку абшывалі акраўкамі каляровай матэрыі, папяровымі кветкамі, фарбаваным пер'ем, шклянымі пацеркамі; ззаду да верхняга краю мацавалі пук стракатых стужак і пярэстыя палосы тканіны (даўжынёй каля 90 см).

    Выкарыстоўвалі як вясельны ўбор у Зах. Палессі, Падняпроўі. В.-шапачку рабілі з гнуткіх дубчыкаў, якія перапляталі, каб закрыць верх. Вонкавую паверхню высцілалі штучнымі кветкамі або фарбаваным у зялёны колер пер'ем. Бытавалі ў Пінскім Палессі.

    Асаблівай разнастайнасцю і багаццем аздаблення вызначаліся В. на Палессі і ў Падняпроўі. В. надаваў постаці святочны, урачысты выгляд. У вясельным абрадзе быў сімвалам дзявочай чысціні; як убор нявесты сустракаецца ў сучасным вяселлі.

    2) У некаторых мясцінах Беларусі - сінонім суборнай суботы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11083

    ВЯНОК

    Рытуальны прадмет, абрадавае выкарыстанне якога перадусім звязана з магічным асэнсаваннем яго формы ( круглы прадмет з адтулінай). Менавіта форма абумовіла апатрапейную моц В., калі ён аберагаў ад нячыстай сілы, хваробаў і чарадзейства. Праз В. працягвалі хворых дзяцей, працэджвалі малако і да т. п. ( параўн. абрадавае выкарыстанне хамута). В. належыць да ліку асноўных атрыбутаў вясельнага абраду. Яго шлюбная сімволіка замацавалася ў любоўнай магіі і шматлікіх варожбах.

    Галоўны сімвалічны сэнс В. маладой – увасабленне дзявоцкасці ( параўн. матыў “ страчанага вяночка”). В. надзявалі на галаву памерлым дзецям і нежанатай моладзі, а ў Віцебскай губерні В. клалі ў труну і жанатаму мужчыну, толькі сплецены з папараці, а не з руты, як плялі нежанатаму хлопцу. Сваю ролю адыграла само дзеянне па вырабе В.: звіванне, віццё, скручванне, завіванне ж В. у гаспадарчым календары выступае адным з прыёмаў земляробчай магіі ( “Мы заўем вяночкі, мы заўем зялёныя, на жыта густое, на ячмень каласісты, на авёс расісты”).

    У складзе каляндарнай абраднасці В. пазначаў асноўную асобу рытуалу, захоўваў прадукавальны, абарончы і шлюбны сэнсы. В. з зеляніны ўпрыгожвалі “ русалку” ці плялі адзін вялікі В., які выносілі за межы вёскі. Знішчэнне В. сімвалізавала “выгнанне русалкі”. В. вылучаў сярод іншых удзельнікаў абраду “ Куста” – прыбраную ў зеляніну дзяўчыну. В. плялі на сёмуху ў час збору траецкай зеляніны. В. выступалі як абавязковы атрыбут купальскіх ігрышчаў. Іх надзявалі на галаву, перакідвалі праз вогнішча, але найбольш была пашырана варажба з пусканнем В. па вадзе.

    Купальскі В. надзяляўся і абарончай функцыяй – яго надзявалі карове на рогі “ ад ведзьмаў”. Асноўным рытуальным значэннем дажынкавага В. было ўвасабленне новага ўраджаю, плёну, багацця. В. прыносілі дадому, потым старанна абмалочвалі і гэтым зернем першым засявалі ніву. Круг В. як бы ўвасобіў у сабе гаспадарчы кругазварот: сеянне – жніво – сеянне.

    Такім чынам, выява кола –В. як аховы ад злых сілаў, перажытак салярнага культу і сімвал дзявочай чысціні шмат што значыла ў абраднасці беларусаў, спрыяла замаўленню ўрадлівасці і дабрабыту. В. захаваў і старажытны сэнс ушанавання герояў, сімволіку славы. Важнасць і шырыня выкарыстання гэтага сімвала спарадзіла да жыцця асобнае выслоўе – “ як у вянку” са значэннем “ вельмі добра, хораша”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/742




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz