ДЗЕДАВІЦА

ДА ЧАГО СНІЦЦА МЯДЗВЕДЗЬ?
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДА ЧАГО СНІЦЦА МЯДЗВЕДЗЬ?

    Сон. У фальклоры ўсходніх славян са сном звязана незлічоная колькасць прыкмет, якія існуюць і па сённяшні дзень. Цяжка патлумачыць прычыну такіх адносін да сну. Народныя знахары і лекары маглі “прымусіць” чалавека ўбачыць у сне тое, што ён жадае. Для гэтага існавалі спецыяльныя рытуальныя дзеянні і замовы.

    Паўсюдна лічыцца, што не кожны сон спраўджваецца. Звычайна прарочымі лічыліся сны на аўторак, чацвер і пятніцу. «Нядзельны» ці «святочны» сон можа спраўдзіцца да абеду наступнага дня. У той жа час сон, які саснілі раніцай ці ўдзень, таксама лічыўся прарочым. Лічылася, калі вы ўбачылі дрэнны сон, то яго трэба абавязкова каму-небудзь расказаць, і ён не спраўдзіцца.

    Але калі сон прадказваў нешта добрае, то расказваць яго нельга, інакш ён не спраўдзіцца. Вось некаторыя тлумачэнні таго, што можна ўбачыць у сне:

    Плакаць -- да радасці;

    Вада чыстая -- да радасці, брудная -- да слёз;

    Дробныя манеты -- да плётак, непрыемнасцей, пустых размоў.

    Калі ў сне ў вас выпадзе зуб -- да смерці ці цяжкай хваробы знаёмага;

    калі зуб выпадае з крывёй -- да няшчасця з “кроўным”, блізкім сваяком;

    Бачыць кроў -- сустрэцца са сваякамі;

    Бачыць пахаванне, памерлага ці каго-небудзь хаваць у сне -- да змены надвор’я;

    Бачыць дзіця: калі хлопчыка -- да прыбытку, калі дзяўчынку -- да страты;

    Убачыць сябе аголеным -- да хваробы;

    Бліны і пірагі -- да доўгачаканай навіны, атрымання ліста і г.д.;

    Мядзведзь -- да вяселля;

    Голуб -- да пацалункаў з каханым;

    Рыба -- да цяжарнасці;

    Калі вы ў сне паліце печ, падкідаеце дровы -- будзе бяда, непрыемнасць;

    Стрыгчы, губляць валасы -- да страт, незапланаваных растрат;

    Калі той, хто спіць, у сне лётае ці падае, гэта значыць, ён яшчэ расце.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19674

    Мядзведзь карыстаўся асаблівай пашанай сярод усходніх славян. З аднаго боку, моцная жывёла выклікала захапленне; з другога — здольнасць хадзіць на задніх лапах правакавала параўнанне яго з чалавекам і надзяляла незвычайнай магічнай сілай.

    У паданнях мядзведзь і чалавек лічыліся сваякамі, паколькі верылі, што некалі чалавек быў ператвораны ў мядзведзя, яго лапы — як чалавечыя рукі; ён ходзіць на дзвюх нагах, мыецца, любіць мёд і гарэлку, клапоціцца пра сваіх дзяцей, разумее чалавечую мову і нават смокча лапу, як дзіця.

    (Між іншым, тое, што мядзведзь смокча лапу, выклікана біялагічнай асаблівасцю гэтага звера: вясной скура з яго лап злазіць, а таму свярбіць і чэшацца. Каб аблегчыць працэс абнаўлення скуры, мядзведзь злізвае старую, каб хутчэй нарасла новая.)

    Да чаго У старажытныя часы паляванне на мядзведзя было забаронена. Святасць у адносінах да гэтай жывёлы таксама забараняла ўжываць яго мяса і шыць адзенне з яго шкуры.

    Не дапускалася і проста ўзгадваць мядзведзя ў звычайнай размове. Лічылася, што гэта моцная і грозная жывёліна імгненна адзавецца і з’явіцца побач.

    Таму ў гутарковай мове ўладара мясцовых лясоў часцей за ўсё называлі такімі словамі, як “сам”, “гаспадар”, “дзядуля”, “млынар”, “лешы”, “касматы”, “аўсяннік”, “бортнік”, “касалапы”. Ды і сама назва “мядзведзь” узнікла з-за той самай падмены слоў, якія яго характарызуюць: ведзьмед — ведае, дзе мёд.

    Прысутнасць вобраза мядзведзя ў вясельных абрадах, у любоўнай магіі, лячэнні бясплоднасці, а таксама ў калядных і масленічных абрадах тлумачыцца тым, што мядзведзь у народнай культуры атаясамліваецца з пладаноснасцю і ўрадлівасцю.

    На Віцебшчыне для таго, каб наблізіць вяселле, трэба было ў хату прывесці прыручанага мядзведзя, і калі ён пачне раўці, то ў гэтай хаце хутка будуць спяваць вясельныя песні.

    Прадказаннем хуткага вяселля лічылі і сон, у якім прысніўся мядзведзь. Часта на вяселлі нехта з гасцей пераапранаўся ў мядзведзя. Па паводзінах мядзведзя можна было даведацца аб тым, хто народзіцца (хлопчык ці дзяўчынка).

    Для гэтага цяжарная жанчына частавала прыручанага мядзведзя чым-небудзь смачным. Лічылася, калі ён зараве, народзіцца дзяўчынка, а калі замыкае — хлопчык.

    Паводле ўяўленняў беларусаў, мядзведзь, які прыйшоў у вёску, — да шчасця, таму што ён ведае, “у якога гаспадара павінна здарыцца няшчасце, і забярэ гэтае няшчасце з сабою”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30835




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz