ДЗЕДАВІЦА

ПАВУК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАВУК

    Прасторавай кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі і інш.; традыцыйнае ўпрыгожванне інтэр’ера бел. нар. жылля. П. падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце).

    Найбольшае пашырэнне мелі П. з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя). Шарашадобныя рабілі з саломінак, якія разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра (напр., утыкаліся ў бульбіну).

    Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер’я, зоркамі з фольгі і інш. У аснове рамбічнага П. васьмігранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні.

    Унутры і да яго вуглоў падвешвалі П. меншых памераў (часта да некалькіх дзесяткаў), салямяныя ці папяровыя ланцужкі, кветкі з рознаколернай паперы і пер’я, абгорнутыя фольгай мяцёлкі аўса і інш.

    Зорчатыя П. мелі плоскую канструкцыю з саломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама П. накшталт абажура: да абруча з латы ці дроту падвешвалі гірлянды з зярнят фасолі, гароху, лубіну, начэпленых на ніткі.

    Арыгінальны П. пач. 20 ст. з гірляндаў кудзелі і кутасоў (в. Мінакі Карэліцкага р-на) захоўваецца ў Дзярж. музеі БССР. П. выйшлі з нар. ўжытку ў сярэдзіне 1950-х г. У наш час вырабляюць сувенірныя П.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18219

    Прыгажосцю і арыгінальнасцю вылучаюцца "павукі" - вырабы аб'ёмна-прасторавага характару, якія служылі для ўпрыгожвання інтэр'еру. Ім прыпісвалася здольнасць збіраць у сабе негатыўную энергію.

    Таму зняты "павук" абавязкова спальвалі. У калекцыі захоўваюцца сучасныя вырабы, выкананыя па старых узорах. Іх не плялі, а збіралі з саломінак. У аснове канструкцыі "павука" - аб'ёмная роўнабаковая ромбічная постаць з дванаццаці саломінак аднолькавай даўжыні.

    Злучэнне некалькіх такіх постацяў дазваляе атрымліваць разнастайныя канструкцыі вырабаў. Іх дэкаратыўнасць залежыць ад фантазіі аўтара. Калі ромбы цвёрда злучаны адзін з адным, то ўтворыцца постаць крышталічнай структуры.

    Такі "павук" уяўляе сабою вялікі аб'ёмны ромб, унутраная прастора якога запоўнена ромбікамі аднолькавага памеру. Калі выраб збіраецца з саломінак рознай даўжыні, то ромб атрымліваецца падоўжаны, а сам "павук" - шматпрамянёвы, зоркападобны.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz