ДЗЕДАВІЦА

КАМЕННЫЯ БАБЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЕННЫЯ БАБЫ

    Каменныя, драўляныя або металёвыя скульптурныя выявы паганскіх багоў. Кожны І. увасабляў пэнага бога. У часы паганства І. устанаўлівалі на капішчах як аб’екты пакланення. Пасля прыняцця хрысціянства вядомыя выпадкі высякання крыжоў на І. Часам І. надавалі форму крыжа (в. Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага, Буцькі Пружанскага, Даўгінава Вілейскага р-наў).

    Значная частка І. пры хрышчэнні была знішчана (спалена, закапана ў зямлю ці затоплена ў вадаёмах), іх месца заступілі вялікія слупы з выразанымі выявамі Божай Маці, Збаўцы або Іаана Прадцечы (напрыклад, у колішніх ваколіцах Нясвіжа, паводле П. М. Шпілеўскага). Найбольш старажытнымі І. з’яўляюцца статуйкі, знойдзеныя на паселішчы Асавец Бешанковіцкавага р-на (позні неаліт і ранні бронзавы век).

    Каменныя І. былі вышынёй 0,6 – 1,2 м (металёвыя меншых памераў) з выявамі ад аднаго да чатырох твараў, часцей з адным тварам. Найбольш вядомыя Шклоўскі ідал (“Ёлуп”, захоўваецца ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь) і Слонімскі (захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі). Блізу в. Млыны Камянецкага і Багуслаўцы Пружанскага р-наў былі выяўлены каменныя І. з трыма тварамі.

    Блізу в. Богіна Браслаўскага р-на на востраве Богінскага возера стаяў І. “Стод”. Яго вышыня адпавядала палове сярэдняга чалавечага росту, рукі складзены на грудзях. Блізу в. Слабодка Смалявіцкага р-на быў І. “Цар Давыд”. Вядомыя І. у выглядзе чатырохгранных слупоў каля в. Ульянавічы Сененскага р-на, а таксама па берагах рэк Бярэзіны, Случы і Прыпяці.

    У 1684 годзе ў руінах старажытнага будынка каля Віцебска знойдзены залаты І. Перуна, а ў 1860 годзе на Барысаўшчыне ў дупле дуба – два І. – з серабра і з бронзы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2082

    БАБЫ КАМЕННЫЯ

    Бабы каменныя - хмарныя дзевы на поўдні Расіі; падчас бездажджоўя сяляне ідуць да Каменнай Бабы, кладуць ёй на плячо лусту хлеба ці рассыпаюць перад ёю хлебныя зерні, затым кланяюцца ёй у ногі і просяць: «Памілуй нас, бао-бабусенько! Будзем кланяцца яшчэ ніжэй, толькі памазі нам і сахрані ад бяды».

    "- Я баба не простая, я Каменная Баба, - казала Баба,- шмат стагоддзяў стаю я ў вольным стэпе. А перш у Бога не было сонца на небе, адна была цемра, і ўсе мы ў поцемках жылі. Ад каменя святло здабывалі, палілі лучынку.

    Бог і выпусціў з-за пазухі сонца. Даліся тут усе дзіву, глядзяць, ладу не дабяруць. А больш за ўсіх мы, бабы! Павыносілі мы рэшаты, давай набіраць святло ў рэшаты, каб занесці ў ямы.

    Ямы вось нашы земляныя без вокнаў стаялі. Падымем рэшата да сонца, набяром поўным-поўна святла, праз край ільецца, а толькі што ў яму - і няма нічога. А Божае сонца ўсё вышэй і вышэй, ужо прыпякаць стала... Тут і выйшла такое - пачалі мы пляваць на сонца. І ператварыліся раптам у камяні" (А.М. Ремизов. «К Морю-Океану»)

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=4




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz