ДЗЕДАВІЦА

ПАДУШКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАГО І НАВОШТА НА ПАДУШКУ САДЗІЛІ?

    Невядома, ці здагадваліся нашы продкі пра егіпецкія піраміды, але практычна ў кожнай хаце была свая «егіпецкая піраміда», а часам і не адна – піраміда з падушак.

    Кожную раніцу гаспадыня запраўляла ложак, складала падушкі па памеры – ад самай вялікай да самай малой і аздабляла гэтую гару, як нявесту, вышыванай накідкай.

    Колькасць падушак магла быць рознай: ад трох да дванаццаці і больш. Прычым самая маленькая падушка іншы раз дасягала як раз памеру вуха (падвушка). У адносінах да падушкі – звычайнай хатняй рэчы – у славян былі распрацаваны так званыя залатыя правілы.

    Але самым галоўным было наступнае: на падушцы катэгарычна забаранялася сядзець (!), інакш «адсядзіш» свой розум (згубіш шчасце, паразуменне з іншымі людзьмі, страціш сваю долю і інш.).

    Але як толькі падушка трапляла ў поле дзеяння сямейных абрадаў, да яе ставіліся, прытрымліваючыся іншых правіл: З-пад галавы паміраючага чалавека выцягвалі звычайную падушку і пад-кладалі спецыяльна падрыхтаваную, у якую напіхвалі салому (часцей гарохавую).

    Лічылася, што курынае пер’е «не дае памерці». Таксама спецыяльную падушку клалі ў труну. Часцей за ўсё яе напаўнялі драўлянай стружкай. Пасля таго як падзялілі каравай, нявесту маглі пасадзіць на пуховую падушку.

    Потым на гэтую ж падушку сядалі тыя дзяўчаты, якія па розных прычынах доўгі час не маглі выйсці замуж. Пры дапамозе падушкі варажылі. Каб убачыць у сне свайго суджанага, дзяўчаты клалі пад падушку розныя рэчы, напрыклад грэбень, і казалі: «Суджаны, ражаны, прыходзь да мяне валасы часаць, касу расплятаць».

    Калі чалавек не мог доўга заснуць, раілі перавярнуць падушку.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d28bf6658f836dbf.html

    “ПАДУШКІ ТРЭСЦІ”

    У Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці існаваў масленічны звычай, які атрымаў назву “падушкі трэсці”. “Калі дзеўка сёлета выйшла замуж, то дзеўкі і маладзіцы к ёй прыходзяць падушкі трэсці.

    Гаспадыня павінна паставіць ім пачастунак. Некаторыя ставяць каля падушак банку з гарэлкай. А калі гаспадыня ня ўгосціць ці нічога ў падушках ня знойдуць, тады дзеўкі — за етыя падушкі, на сані іх, вязуць па дзярэўні і крычаць: “Падушкі прадаём, падушкі прадаём!”

    Тады ета гаспадыня бяжыць за імі і гаворыць: “Давайце я куплю”, — і выкупляе грашыма. А то так і павязуць!”. Звычай “трэсці падушкі” яшчэ раз даказвае, што ў традыцыйнай культуры беларусаў існавала надзвычай цесная сувязь паміж каляндарнымі і сямейна-родавымі абрадамі.

    Яны не проста ўзаемадапаўняюць адзін аднаго, а з’яўляюцца злучанымі сасудамі, жыццесцвярджальная энергія якіх бясконца і без ніякіх перашкод факусіруецца ў тых ці іншых абрадах.

    Часцей за ўсё здаралася так, што тое ці іншае рытуальнае дзеянне або нейкі абрадавы атрыбут, скіраваныя на рэалізацыю якой-небудзь ідэі і звязаныя на першым этапе іх актуалізацыі з каляндарным абрадам, праз нейкі час будуць узноўлены ў абрадах сямейна-родавай накіраванасці.

    Вядома ж, быў і адваротны кірунак развіцця абрадавых падзей: спачатку рытуал мог быць выкананы на радзінах, вяселлі або пахаванні, а затым паўторна ўзноўлены ў кантэксце якога-небудзь каляндарнага рытуальна-абрадавага комплексу.

    Так, яшчэ напрыканцы 60-х — пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці нявесту прама за вясельным сталом, пасля таго як падзеляць каравай, садзілі на вялікую падушку.

    Асацыятыўнае поле абрадавага дзеяння было даволі празрыстае: падушку бралі самую высокую (“тоўстую”), каб пасля вяселля маладая таксама стала “тоўстай”, “як гара” .

    А следам за ёй на падушку садзіліся першая шаферка і сёстры жаніха і нявесты, а таксама “баяркі” — сяброўкі маладой, якія сядзелі побач на працягу ўсяго вяселля. Такое рытуальнае дзеянне павінна было паспрыяць таму, каб дзяўчаты следам пайшлі замуж.

    Што ж тычылася пазаабрадавых сітуацый, то такі кантакт з падушкай (г. зн. садзіцца на яе) строга забараняўся, “каб не адседзець розум”. Відавочна, што масленічны абрад “трэсці падушкі” быў непасрэдным водгукам восеньскіх або, хутчэй за ўсё, мясаедных вяселляў.

    Мелася на ўвазе, што ў першую шлюбную ноч або пазней падушкі былі змяты, уціснуты, “збіты” маладымі, а зараз іх трэба было ажывіць, аднавіць іх форму, вярнуць да пачатковага стану “гарыстасці” і тым самым яшчэ раз акцэнтаваць увагу на тым, што надыходзіць самы спрыяльны час цяжарнасці.

    Фактычна ўся абрадавая практыка Масленіцы так ці інакш была пранізана ідэяй эратычных стасункаў, але разам з тым яна была той мяжой, за якой пачынаўся Вялікі сямітыднёвы пост, які, як вядома, забараняў шлюбныя адносіны паміж мужам і жонкай, не кажучы ўжо пра па-за шлюбныя заляцанні.

    Узбіванне падушак — прыданне ім першапачатковай формы, эстэтызацыя прасторы — было сведчаннем-напамінаннем аб надыходзячым часе сексуальнай абмежаванасці.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=29802




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz