ДЗЕДАВІЦА

«ІЛЛЯ-ПРАРОК ДЗВЕ ГАДЗІНЫ ЗВАЛОК»
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    «ІЛЛЯ-ПРАРОК ДЗВЕ ГАДЗІНЫ ЗВАЛОК»

    У народным асяродку Ілля-прарок, які ўшаноўваецца сёння, належыць да самых ганаровых святых. Па паданні, Ілля «да 33 гадоў сядзеў дома «сіднем», але быў пазбаўлены ад гэтай хваробы і надзелены такой агромністай сілай, што яе прыходзілася заўсёды ўтаймоўваць».

    На вялікай калясніцы едзе ён па небасхіле, яго дарога – Млечны шлях, па якім ён едзе на белым кані, пакідаючы пасля сябе іскры, з якіх і паходзяць навальніцы і маланкі.

    Зімой Ілля ездзіць на санях, таму ў гэты час няма ні маланак, ні навальніцы, ні грому.

    * Які Ілля, такое і Узвіжанне (27 верасня).

    * Прыйдзе Ілля, наробіць гнілля (пачыналіся працяглыя дажджы).

    * На Іллю да абеду лета, пасля абеду восень.

    * Калі на Іллю няма дажджу, чакай пажараў і доўгай зімы.

    * На Іллю прасілі благаславення для насення будучага ўраджаю, казалі: «Бацька Ілля, благаславі насенне».

    * У народзе казалі: «Ілля Прарок – жніву час», «Ілля жніво распачынае, лета канчае», «Жыта паспявае на Іллю, а збіраецца да Ушэсця (28 жніўня)».

    * У гэты дзень катэгарычна забаранялася працаваць, выконваць гаспадарчыя справы: жаць, касіць, прасці. Лічылася, што парушэнне гэтых рэгламентацый магло выклікаць пажар, моцны вецер і дажджы, ад якіх маглі пацярпець і людзі, і ўраджай: «На Ільін дзень у полі не працуюць, стагоў не кладуць – спаліць навальніца».

    * Асабліва хваляваліся сяляне, каб не ўзніклі стыхійныя пажары ў месцах нарыхтоўкі сена. Таму «На Іллю складаць сена – грэх, ён яго і знішчыць», «На Ільін дзень дзе-небудзь ад навальніцы што-небудзь і запалае».

    * У той жа час Ільін дзень – апошні тэрмін для сенажаці: «Да Ільіна дня ў сене пуд мёду, апасля – пуд гною», «Сенажаць неабходна скончыць да Іллі, бо пасля на вілах сена сушыць будзеш».

    * Ільін дзень – час пошукаў новага месца для пчальніка. У апошні раз пчаляры мяняюць месца «жыхарства» пчол для таго, каб забяспечыць найбольш поўны збор мёда ў запас пчолам на зіму.

    * Калі рой з’явіўся на свет пасля 2 жніўня, яго лічылі «ненадзейным»: «Ільінскі рой не ў карысць» – трава скошана, сады адкрасавалі, і малады рой не здолее назбіраць патрэбны запас на зіму.

    * Навальніцы на Іллю лічыліся лекавымі. Сяляне збіралі дажджавую ільінскую ваду і потым мыліся ёю – ад «прызору» (ад сурокаў, дурнога вока).

    * Ільін дзень – час вырабу новых сяннікоў з новай саломы: «Новая навіна на Ільін дзень – першая салома». Пры гэтым лічылася, што «ільінская салома – сялянская пярына».

    * З Ільіна дня ўсталёўваецца адносна цёплае надвор’е. Светлавы дзень памяншаецца, а ноч павялічваецца: «Ілля Прарок дзве гадзіны звалок».

    * З Ільіна дня ноч доўгая, а вада халодная: «На Іллю і камень раніцай мёрзне». Пасля Іллі забаранялася купацца.

    * Ільін дзень – пачатак палявання, таму што ў гэты дзень у лесе адкрываліся норы. З раніцы паляўнічыя накіроўваліся ў першы выезд на ваўка. Калі дадому вярталіся з «шэрым», гэта прадказвала поспех у паляванні на ўвесь сезон.

    * На Іллю небяспечна хадзіць у лес за грыбамі і ягадамі.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b053a7b33753854b.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz